АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Праз 80 гадоў праваслаўнае Раство будзе адзначацца 8 студзеня

Праз 80 гадоў праваслаўнае Раство будзе адзначацца 8 студзеня
25.12.2017
У 2100 годзе Раство, якое Руская праваслаўная царква традыцыйна адзначае 7 студзеня (як і Сербская, Іерусалімская, Грузінская цэрквы), або 25 снежня паводле старога стылю, па новым стылі фактычна давядзецца адзначаць на дзень пазней.

 Нагадвае Бі-бі-сі.

 

Да XVI стагоддзя ў Еўропе пераважаў «стары» — юліянскі — каляндар. Яго ўвёў ва ўжытак яшчэ Юлій Цэзар.

 

Але Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца на 11 хвілін хутчэй, чым думалі рымскія астраномы.

 

У 1582 годзе папа Грыгорый XIII увёў новы каляндар, які назвалі грыгарыянскім. У той час фактычная розніца паміж старым і новым стылем складала 10 дзён. Сёння — ужо 13.

 

І яна паступова павялічваецца з-за рознага колькасці высакосных гадоў у календарах.

 

 

Cёння, 25 снежня, Раство адзначаюць Балгарская, Румынская, Грэчаская, Кіпрская, Канстанцінопальская і шэраг іншых праваслаўных цэркваў.


Дата стварэння навіны 25.12.2017

Возврат к списку