АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Шчаслівага Раства і святаў усім добрым людзям!

Шчаслівага Раства і святаў усім добрым людзям!
25.12.2017
25 снежня католікі і пратэстанты святкуюць Нараджэнне Хрыстова - адно з найбольшых хрысціянскіх святаў.

Як апавядаецца ў Евангеллях, Ісус Хрыстос нарадзіўся ў горадзе Віфлееме — у пячоры, якая выкарыстоўвалася ў якасці хлява для жывёлы. Вестку пра нараджэнне Хрыста анёл прынёс пастухам, якія вартавалі статак, і яны прыйшлі пакланіцца Дзіцятку. У небе ў гэтую ноч загарэлася Віфлеемская зорка, якая прывяла вешчуноў да Марыі і Іосіфа. Яны прынеслі ў дарунак Хрысту золата, ладан і смірну.

 

Традыцыйна гэтая сцэна паказваецца ў каляднай батлейцы каля ялінкі: фігуркі Панны Марыі і святога Іосіфа каля Ісуса, які ляжыць у яслях, а навокал — фігуркі жывёлаў.

 

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з віншаваннем да ўсіх, хто святкуе Раство або яшчэ толькі рыхтуецца да гэтага свята.



Дата стварэння навіны 25.12.2017

Возврат к списку