АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Мінску адкрылі мэмарыяльную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін

У Мінску адкрылі мэмарыяльную дошку на доме, дзе жыў Рыгор Барадулін
24.12.2017
Памятную дошку ўрачыста адкрылі 24 сьнежня 2017 году. І

 Ініцыятыва паходзіць ад журналіста Глеба Лабадзенкі, які арганізаваў збор сродкаў.

 

«Штурхальніку» ідэі журналісту Глебу Лабадзенку і старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгору Сітніцу апэратыўна ўдалося ўзгадніць усе пытаньні з гарадзкімі ўладамі. На барэльефе пазначана, што ў гэтым доме цягам 1980-2014 гадоў жыў і ствараў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, паведамляе радыё Свабода.

 

Як адзначае Глеб Лабадзенка, «дошка выйшла ладная» — больш за 100 кіляграмаў бронзы памерам 140 на 70 сантымэтраў. Аўтар праекту, як і валуна на магіле літаратара на Ўшаччыне — скульптар Ігар Засімовіч.





Дата стварэння навіны 24.12.2017

Возврат к списку

cashback