АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Дэпутатка Алена Анісім просіць дапамагчы Таварыству беларускай мовы

Дэпутатка Алена Анісім просіць дапамагчы Таварыству беларускай мовы
23.12.2017
Старшыня Таварыства беларускай мовы, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім змясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку зварот да грамадскасці з просьбай аб дапамозе.


“Не думала, што так станецца. Але сітуацыя змушае звярнуцца наўпрост да ўсіх, хто падтрымлівае дзейнасць ТБМ і жадае рэальна пашыраць прастору беларускай мовы ў сферы адукацыі, інфармацыйным вяшчанні. Як вы ведаеце, наша арганізацыя не мае ніякіх палёгкаў адносна аплаты арэнды памяшкання і камунальных паслугаў, якая разам на сённяшні дзень складае крыху больш за 2000 рублёў”, — піша Анісім.

 

Яна таксама звяртае ўвагу, што ТБМ вядзе даволі вялікую разнастайную дзейнасць: заняткі па навучанні польскай мове праз беларускую,  курсы ўкраінскай мовы, выставы мастакоў, прэзентацыі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі. Арганізацыя мае шмат задумаў і ідэяў, якія хоча рэалізаваць у 2018 годзе.

 

Цяпер фінансавае пытанне зрабілася вельмі вострым і ТБМ мае малую падтрымку. Таму Алена Анісім просіць зрабіць ахвяраванні нават на нязначныя сумы, каб падтрымаць арганізацыю, паведамляе Еўрарадыё. 


Накіроўваць сродкі можна на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” IBAN - BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк. Або праз АРІП.

 


Дата стварэння навіны 23.12.2017

Возврат к списку