АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

31-гадовы Кірыл Місюк з Мінску атрымаў 10 год калоніі і там стаў інвалідам I групы

31-гадовы Кірыл Місюк з Мінску атрымаў 10 год калоніі і там стаў інвалідам I групы
22.12.2017
Маці дамагаецца вызваленьня сына, які стаў паралізаваным інвалідам у «Воўчых норах».

 Ён захварэў у папраўчай калоніі № 22, якую ў народзе празвалі «воўчымі норамі». Потым яго перавялі ў Рэспубліканскую бальніцу для асуджаных Мінскага следчага ізалятара № 1. А 21 снежня стала вядома, што Кірыла зноў накіравалі ў мэдчастку калоніі № 22.

Кірыл хварэе ўжо год і чатыры месяцы, цяпер перамяшчаецца на інвалідным вазку. У датэрміновым вызваленні яму адмаўляюць.

 

49-гадовая маці Кірыла Вольга Місюк, якая працуе ў адным з мінскіх гатэляў пакаёўкай, кожны чацвер ходзіць на прыём да турэмных лекараў на «Валадарку», каб даведацца пра стан здароўя сына. Ён у яе адзін, мужа няма. Тыдні два таму яна мела з сынам кароткае спатканьне (доўгіх у лякарні не даюць).

 

«Яго прывезлі ў вазку»

«Яго прывезлі ў вазку. Ён у пампэрсе — страчаная адчувальнасьць. Тварык быў такі, калі мяне ўбачыў, — распавядае яна Свабодзе. — Я так зразумела, што нас не выпускаюць на волю і біцца мне бессэнсоўна. Бо я ўжо напісала, куды толькі магла.

 

Мы ўжо хацелі ехаць назад на зону. Там бы ён быў у мэдчастцы, а не ў атрадзе. І за ім бы нехта прыглядваў, быў бы памочнік. А тут рэзка паднялася тэмпэратура і аднавіліся страшныя пролежні на крыжы. І вось ён ужо год у СІЗА на Валадарскага».


Вольга Місюк кажа, што была ў шоку, калі ўбачыла сына.

 «Там вазкі ў іх такія дахадзягі. І ў вазку прыробленае драўлянае днішча. У лякарні нічога няма. Лекары сказалі, што трэба купіць хадункі: маўляў, у нас ёсць, але лічыце, што няма. І я набыла хадункі.

 

Я набываю пампэрсы, іншыя рэчы. Калі сын быў поўнасьцю паралізаваны,

Я набываю дарагія лекі, пампэрсы. А мне пішуць адпіскі, што ён атрымлівае поўнасьцю лекаванне

набывала вельмі дарагія нэўралягічныя лекі. Усё за свае грошы. А мне пішуць адпіскі, што ён атрымлівае поўнасцю лекаванне і ні ў чым ня мае патрэбы.

 

Ён перамяшчаецца толькі ў палаце на 10 чалавек, як я разумею. Лекар сказаў, што гэта самая вялікая палата. На калідор, дзе больш прасторы, не пускаюць. На шпацыры яго не выводзяць»​.

 

«Сына судзілі ​за 112 грамаў травы»

Кірыл Місюк асуджаны па артыкуле № 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў») на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Ад кастрычніка 2014 году ён адбываў пакаранне ў «Воўчых норах» — папраўчай калёніі № 22 пад Івацэвічамі.

 

«Я ўсё разумею, у яго артыкул нядобры, 328-ы. Сына судзілі за 112 грамаў травы, якую ён прывёз з адпачынку ў Судаку. Яго абвінавацілі па трэцяй частцы, што прадаваў гэтую траву неўстаноўленай асобе ва неўстаноўленым месцы. Машыну канфіскавалі. Ён жа не лайдак які — працаваў слесарам на трактарным заводзе, добра зарабляў».

 

«Для іх трэба стварыць невыносныя ўмовы»

У снежні 2014 году кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна зрабіць больш жорсткім пакаранне за распаўсюд наркотыкаў і стварыць для наркагандляроў «драконаўскую» калонію.

 

«Для іх трэба стварыць невыносныя ўмовы ў месцах адбыцця гэтых тэрмінаў. Калі ў нас іх вельмі шмат <...>, давайце адну з калоній адшкадуем для гэтага. Калі ў нас не хапае такіх людзей на адну калонію, давайце адно падраздзяленьне, казарму ці яшчэ нешта ў калоніі самага строгага рэжыму, усталюем ім такі рэжым, каб яны, седзячы ў гэтай калёніі, прама скажу, смерці прасілі. Тое ж самае і для распаўсюджвальнікаў», — сказаў тады Лукашэнка.

 

Дыягнаставалі востры сэрозны мэнінгіт

У «Воўчых норах», дзе адбываюць пакаранне асуджаныя па «наркатычным» 328-м артыкуле, Кірыл Місюк захварэў.

 

Як гаворыцца ў выпісцы з гісторыі хваробы, хлопец звярнуўся да лекара мэдчасткі 31 жніўня 2016 году са скаргай на галаўны боль, агульную слабасць, павышаную тэмпэратуру. 5 верасьня вязень паскардзіўся на адсутнасьць мачавыпускання і агульную слабасць.

8 верасьня 2016 яго даставілі ў нэўралягічнае аддзяленне Івацэвіцкай бальніцы, дзе дыягнаставалі востры сэрозны мэнінгіт

І толькі 8 верасьня яго даставілі ў нэўралягічнае аддзяленьне Івацэвіцкай бальніцы. Дыягнаставалі востры сэрозны мэнінгіт. 9 верасьня пацыента перавялі ў рэанімацыю.

 

Раніцай наступнага дня лекары адзначылі «рэзкае пагаршэньне стану». На момант агляду быў «кантакту недаступны, агульны стан цяжкі».

 

Адміністрацыя калоніі дазволіла Вользе наведваць сына ў рэанімацыі, і яна ездзіла да яго ў Івацэвічы з Мінску штотыдзень. Ён апрытомнеў праз 20 дзён.


Вольга Місюк кажа, што пачатак захворвання сына «пакрыты цемрай».

«Я пра гэта даведалася дзякуючы лекарам. Гэта хавалі, але яны настаялі на тым, каб мне сказалі. У Кірыла пачаўся сэрозны мэнінгіт. Яму ў час не аказалі патрэбную мэдычную дапамогу. У дакумэнтах пісалі, што аказвалі дапамогу, але насамрэч нічога не было.

 

Кірыл ляжаў непрытомны, а лекар казаў: вось як рыхтуюцца да ўцёкаў

 Гэта мне так хлопцы распавялі, якія патэлефанавалі з зоны. Мой сын гэтага ня памятае. Яго забралі ў рэанімацыю, калі ўжо лекар зразумеў, што пахне смажаным.

 

У яго была клінічная сьмерць. 21 дзень праляжаў у коме. Як ачуняў, яго перавялі ў Менск у Рэспубліканскую бальніцу. І вось тут мы ўжо зь лістапада 2016 году».

 

Кірылу далі інваліднасьць першай групы

Вольга Місюк лічыць, што ў калоніі яе сыну не аказалі своечасовай мэдычнай дапамогі. Адсюль такія цяжкія наступствы. З 12 красавіка 2017 году па 1 траўня 2019 году Кірылу далі інваліднасьць першай групы з прычыны агульнага захворвання з парушэньнямі апорна-рухальнага апарату.

 

«Існуе многа разнавіднасцяў мэнінгіту: ёсць заразны, а гэты — ад нэрваў. Яму нехта сказаў, што яго ўкусіў клешч. Не, гэта ня клешч. Нават лекар мне ў Івацэвічах сказаў: каб ён ведаў, з чаго пачалося, яму б ужо мэддапамогу аказалі. А ён 10 дзён прабыў на зоне — і якая там была дапамога? Таблетку дадуць — і ўсё. Страцілі час.

 

Ён у мяне больш за пяць месяцаў быў цалкам паралізаваны, толькі далонь крыху сьціскаў. Цяпер рукі аднавіліся, з галавой таксама ўсё ў парадку. Можа зрабіць пару крокаў. Я купіла яму адмысловыя хадункі. І на вазок можа сесці.

 

У нас цяпер вялікая праблема — не зажываюць пролежні. Ён жа столькі дзён ляжаў у рэанімацыі. Вялікая падзяка лекару, які сказаў, што тэрмінова патрэбны матрац, інакш ён памрэ. Бо пролежні ўжо пачалі гнаіцца. І я Кірылу адмысловы матрац набыла. У сына ж ніз паралізаваны, ён болю не адчувае. Дактары сказалі, што ён памёр бы з такім дыягназам — уратавала маладосць».

 

Лекары кажуць пра «адсутнасьць прагрэсавання працэсу»

Вольга Місюк звярталася ў розныя інстанцыі, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзыдэнта, з просьбай вызваліць сына з прычыны хваробы. Аднак ёй адмовілі.

 

 «Ёьць такая «акціроўка», пералік захворваньняў, па якіх вызваляюць ад адбыцьця пакараньня. І калі чалавек захварэў, то яго павінны «акціраваць», то бок вызваліць. Куды я толькі не пісала. Маё захворваньне чорным па белым там запісана — дахаты. У адказ адны адпіскі, што захворваньня ў пераліку няма».

 

Сёлета ў красавіку Міністэрства ўнутраных спраў адказала на чарговы зварот Вольгі Місюк, што яе сын працягвае лекавацца ў нэўралягічным аддзяленьні Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных, «абследаваны ў неабходным аб’ёме» і «атрымлівае неабходнае лячэньне». А захворваньне Кірыла «не ўваходзіць у пералік захворваньняў, якія перашкаджаюць далейшаму адбыцьцю пакараньня ў сувязі з адсутнасьцю прагрэсаваньня працэсу».

 

У лісце названы дыягназ асуджанага — «мэнінгаэнцэфаламіеліт неўдакладненага генэзу з лёгкім верхнім змяшаным парапарэзам, ніжняй параплегіяй, парушэньне функцый тазавых органаў».


«Мне сын неяк напісаў у лісьце: я разумею, куды ты ні б'есся, усюды адмовы. Тут нават анкалягічныя з чацьвёртай стадыяй. Калі ўжо які тыдзень застаўся, толькі тады адпускаюць дахаты. Бо хаваць трэба. Ніводнага яшчэ чалавека не адпусьцілі па хваробе.

 

Тут нават анкалягічныя з чацьвёртай стадыяй

У Кірыла палова цела аднавілася, пайшло паляпшэньне. Калі б ён цягам года не паказаў плюсавых вынікаў, тады, можа, «расліну» мне б аддалі.

 

Калі б мне яго аддалі дахаты, то ён бы ўжо хадзіў. Я ўсе сілы прыклала б, масажыстаў наняла. Масажы яму там ня робяць, хто будзе гэтым займацца? Гэта ж для іх зэкі. Ён мне цяпер кажа: мама, каб ня ты, я б ужо памёр».

 

Хлопца вярнулі ў калонію

21 снежня Вользе Місюк паведамілі, што яе сына накіравалі з Мінску назад у папраўчую калёнію № 22 пад Івацэвічамі.

 

«Калі я прыйшла да лекара, мне сказалі, што па Кірыла павінна прыйсці машына. А ўвечары начальнік Рэспубліканскай бальніцы мне паведаміла, што яго ў 13.30 ужо адвезлі спецмашынай на зону. Лекар з ім павінен быў быць.

 

Ня ведаю, як цяпер усё будзе. Буду тэлефанаваць да начальніка зоны. Яны яго не маглі тут больш трымаць. Кажуць, ён прайшоў курс лячэньня, пачаўся рэабілітацыйны пэрыяд — і цяпер ён можа знаходзіцца са зьняволенымі. Дзякуй яшчэ, што Кірыл будзе не ў атрадзе, а ў санчастцы».


Дата стварэння навіны 22.12.2017

Возврат к списку