АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Асамблея НДА ўзнагародзіла чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці

Асамблея НДА ўзнагародзіла чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці
22.12.2017
Самыя знакавыя асобы ды ініцыятывы ў дзевяці намінацыях былі вылучаныя 20 снежня ў Мінску.

Асамблея НДА ўручыла прэміі прадстаўнікам трэцяга сектара Беларусі.

 Кажа праваабаронца, кіраўніца „Беларускага дакументацыйнага цэнтра” Раіса Міхалоўская:

– Канешне, гэта падзея – падагульненне вынікаў года грамадзянскай супольнасці Беларусі. Тут мы бачым, наколькі мы вялікія, моцныя, салідарныя, наколькі нас многа і якую ролю мы граем у грамадстве. 


Пераможцам у намінацыі „Грамадскі лідар года„ стаў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі (на здымку): – Найбольшай перамогай для мяне ёсць тое, што атрымалася аб’яднаць розныя арганізацыі, якія працуюць дзеля людзей з інваліднасцю, каб рабіць хоць і самастойныя, але шэраг крокаў у дасягненні адной мэты. Наша праца разам – гэта самае каштоўнае, што ёсць.

 

„Журналістам года” сёлета названы гомельскі блогер Максім Філіповіч.

Ініцыятыва за абарону Курапатаў атрымала прыз у намінацыі „Кампанія года„. Прэмію за стварэнне значнай „Новай ініцыятывы” атрымаў грамадскі рух „Дзея” за шматлікія крэатыўныя акцыі ды ініцыятыва „Хайсы” з Віцебска, якая знайшла новае месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 

Лаўрэатам намінацыі „Партнёрства года” стаў праект Кінаконг, які разам з іншымі арганізацыямі зладзіў кінапаказы «Беларускія ўікэнды».


 Самай крэатыўнай кампаніяй гэтага года была прызнана „Ноч расстраляных паэтаў 29 кастрычніка „, а выбітнейшай „рэгіянальнай падзеяй” – Маршы недармаедаў супраць дэкрэта №3 у рэгіёнах, якія паядналі вялікую колькасць людзей. 


У намінацыі „Медыяактыўнасць года„ былі адзначаныя сацыяльныя сеткі пошукава-выратавальнага атрада „Анёл”. Разам з тым, традыцыйная антыпрэмія „Гарбуз года” сёлета адышла беларускаму КДБ за пачатак нашумелай справы „Белага легіёна”. 

Прэмія Асамблеі НДА штогод адзначае найбольш адметныя ды крэатыўныя ідэі ў трэцім сектары і праводзіцца з 2009 года, паведамляе радыё Рацыя.


Дата стварэння навіны 22.12.2017

Возврат к списку