АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Сыны старшыні Нацыянальнага банка Паўла Калаўра змянілі месцы працы

Сыны старшыні Нацыянальнага банка Паўла Калаўра змянілі месцы працы
22.12.2017
Яны займаюць не апошнія пазіцыі ў вядомых арганізацыях.

У сям'і старшыні Нацбанка Паўла Калаўра, «чалавека года — 2017» па версіі «Нашай Нівы», адбыліся змены.

Старэйшы сын Аляксей змяніў профіль дзейнасці. На працягу шасці гадоў ён працаваў у банкаўскай сферы, пераважна ў структуры «БПС-Сбербанка». Апошняя яго пасада — намеснік начальніка аддзела развіцця карпаратыўнага бізнэсу.


 

А месяц таму сын старшыні Нацбанка перайшоў на працу ў кампанію Epam на пазіцыю вядучага бізнэс-аналітыка.

 

Цікава, што ягоны малодшы брат Уладзімір таксама нядаўна змяніў месца працы. Мяркуючы па анкетах у сацыяльных сетках, ён перайшоў з «БПС-Сбербанка» ў «Банк БелВЭБ». Гэта тая фінансавая ўстанова, якой кіраваў ягоны бацька да свайго вяртання ў Нацбанк.

 

Уладзімір Калаўр прадстаўлены як намеснік дырэктара дэпартамента стратэгічных інавацый і лічбавага бізнэсу.

 

Іх маці, Ларыса Калаўр, займае топ-пазіцыі ў «Банку Масква-Мінск», піша НН.



Дата стварэння навіны 22.12.2017

Возврат к списку

cashback