АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

З ахвяры псіхіятрычных рэпрэсій – у дэпутаты!

З ахвяры псіхіятрычных рэпрэсій – у дэпутаты!
21.12.2017
Былая ахвяра псіхіятрычных рэпрэсій, фельчар-лабарант Таццяна Вайтовіч з Наваградка ўступіла ў незарэгістраваную партыю БХД.

Мясцовыя апазіцыянеры прапанавалі ёй шляхам збору подпісаў вылучацца ў Наваградскі райсавет ды Гарадзенскі аблсавет адначасова.


Створаная ўжо і яе ініцыятыўная група. Дагэтуль Таццяна Вайтовіч з дапамогай праваабаронцаў была вызваленая з Гарадзенскай псіхбальніцы, куды прама на вуліцы ўвосень з прымяненнем сілы прывезлі міліцыянты. З-за дыягназу псіхічна хворай, што ўжо афіцыйна абверглі ў 10-й сталічнай клінічнай бальніцы. 

Сама Таццяна лічыць, што гэта адбылося з-за яе змагання з карупцыяй ва ўладзе. Дагэтуль факты пра карупцыю ў мясцовай бальніцы на млрд беларускіх рублёў пацвердзілі праверкі Камітэта дзяржкантролю і Міністэрства аховы здароўя. Як і тое, што яе сэксуальна дамагаўся галоўурач – пра гэта глядзіце ў матэрыялах нашага сайта на мінулым тыдні. Але ўвечары з трывожным паведамленнем патэлефанавала праваабаронца Кацярына Садоўская. 


…Таццяна збіралася ад’ехаць на малую Радзіму, калі бліжэй да ночы у мінскай кватэры, дзе яна жыве, здарылася нечаканае – раптам з’явіліся супрацоўнікі Наваградскай міліцыі. Прыехалі з заключэннем тамтэйшага псіхіятра Варанковай – той самай, з падачы якой яе прама на вуліцы схапілі і без дай-прычыны адвезлі ў Гарадзенскую “псіхушку”. Варанкова хіба яшчэ не ведала пра “станоўчы” дыягназ менскіх урачоў, бо пайшла на яўны крымінал – выдала міліцыянтам дакумент, датаваны тым жа (!) днём, што, паводле яе доследу, Таццяна псіхічна хворая і яе неадкладна трэба назад у бальніцу. 


Праваабаронца Кацярына Садоўская прад’явіла людзям у пагонах адпаведныя дакументы. Тыя склалі пратакол і, каўтнуўшы сліну, з’ехалі назад у Наваградак. Аператыўна адрэагавалі ў БХД – з заявай на нашым радыё выступіў сустаршыня Віталь Рымашэўскі: Тое, што адбываецца з Таццянай – сведчанне таго, што з савецкіх часоў у Беларусі мала што памянялася. Іншадумства падаўляецца з дапамогай палітычнай псіхіятрыі, калі фактычна вязням колюць псіхатропныя прэпараты і яны выходзяць інвалідамі. 

Заканадаўства і метады працы спецслужбаў не памяняліся таксама. І паказальна, канешне, што міліцыянты з’явіліся на наступны ж дзень у Мінску па Таццяну – пасля таго як зарэгістравалася яе ініцыятыўная група. Хіба не сведчанне таго, што яе франтальна праслухоўваюць?! Таццяна Вайтовіч кажа: Буду змагацца ў часе выбарчай кампаніі з карупцыяй, бо грошы, што выдзяляюцца, каб старажытны Наваградак стаў турыстычнай Меккай, знікаюць – лічу, раскрадаюцца. У бальніцы, дзе я працавала, ставяцца “няправільныя” дыягназы – аж да раку – і былі пасля нават выпадкі суіцыду. А ў Гародні пасля яны не пацвярджаліся. Думаю, ціхі Наваградак чакаюць гучныя справы… Тым часам, паводле сяброў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Наваградскага райсавета і  Гарадзенскага аблсавета Таццяны Вайтовіч,  у  12 мясцовай выбарчай акрузе за яе сабранае ўжо да 100 подпісаў гараджан. Для вылучэння патрэбна 70. 


Дата стварэння навіны 21.12.2017

Возврат к списку