АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Справу Браніслава Тарашкевіча яшчэ раз разгледзяць

Справу Браніслава Тарашкевіча яшчэ раз разгледзяць
21.12.2017
«Да гэтай пары невядомыя падрабязнасці ў справе магчымай сустрэчы польскіх і беларускіх гісторыкаў па пытанні дэкамунізацыі вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім», — такі адказ атрымала Радыё Рацыя з Інстытуту нацыянальнай памяці ў Варшаве.

І«Справа ўшанавання Браніслава Тарашкевіча будзе прадметам чарговага аналізу адпаведных аддзяленняў Інстытута нацыянальнай памяці», — паведаміў адказны за сувязі з грамадствам ІПН Ярослаў Тэнсёровскі.

Радыё Рацыя звярнулася з запытам ў ІПН наконт тэрміну сустрэчы польскіх і беларускіх гісторыкаў пра якую ў сярэдзіне лістапада падчас візіту ў Гародню  паведаміў старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.

Прозвішча палітыка і мовазнаўцы  Браніслава Тарашкевіча можа знікнуць з назвы вуліцы ў Бельску Падляшскім ў сувязі з дэкамунізацыяй, пасля таго як адпаведная камісія ІПН  пад кіраўніцтвам доктара Мацея Коркуця прызнала што Браніслаў Тарашкевіч з’яўляецца сімвалам камуністычнага рэжыму. Беларускае гістарычнае таварыства накіравала адкрыты ліст да уладаў Польшчы ў абарону імя і годнасці Браніслава Тарашкевіча. Валянціна Лаеўская, перадае Радыё Рацыя


Дата стварэння навіны 21.12.2017

Возврат к списку