АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

З Горадні – у Мінск. Як сустракалі Віфліемскі агонь міру

З Горадні – у Мінск. Як сустракалі Віфліемскі агонь міру
21.12.2017
Увечары 20-га снежня Віфліемскі агонь міру ізноў асвяціў архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Агонь прыбыў з дапамогаю беларускіх скаўтаў, якія спачатку прынялі яго ў сваіх польскіх паплечнікаў і даставілі ў касцёлы Горадні.

 

З рук скаўтаў у Мінску святло першым пераняў ксёндз Юрый Касабуцкі. 21-шага снежня ў Касцёле Святых Сымона і Алены агонь з Віфліему сустрэне таксама Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Паводле традыцыі пасля святой імшы ўсе ахвотныя вернікі змаглі забраць са знічамі кавалачак святога святла ў свае дамы, каб ён асвячаў і абараняў іх сямейныя ачагі аж да Раства.

 

Заснаваная ў 1997-ым годзе ў Аўстрыі, традыцыя перадачы Бэтлеемскага агню перад Калядамі аб’ядноўвае хрысціянаў розных канфесіяў, таму далей беларускія скаўты павязуць распаўсюджваць святой агонь не толькі ў рыма-каталіцкая дыяцэзіі, але ён трапіць да ўсіх ахвотных таксама і ў праваслаўныя ды пратэстанцкія бажніцы…

Тэкст і фота Вячаслава Радзіміча, belsat.eu

 


Дата стварэння навіны 21.12.2017

Возврат к списку