АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На дзейнасць тэлеканала "Белсат" вылучыць грошы Вялікабрытанія

На дзейнасць тэлеканала "Белсат" вылучыць грошы Вялікабрытанія
21.12.2017
Вялікабрытанія і Польшча ствараюць сумесны праект па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе ў рэгіёне. Пра гэта сёння паведаміць брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй.

Фота: svaboda.org

Аб гэтым  інфармуе РІА "Новости".

 

Паведамляецца, што Мэй гатовая ўмацаваць супрацоўніцтва дзвюх краін па барацьбе з расійскай дэзінфармацыяй. На сумесныя брытанска-польскія праекты ў галіне камунікацыі кожны з бакоў вылучыць па пяць мiльёнаў фунтаў стэрлінгаў, кажуць у канцылярыі брытанскага прэм'ера.

 

У рамках праекта плануецца падтрымаць беларускамоўны тэлеканал "Белсат", які фінансуецца Польшчай і вяшчае на Беларусь.

 

21 снежня Мэй адправіцца ў Варшаву, дзе прыме ўдзел у штогадовым двухбаковым саміце. Разам з прэм'ерам прыедуць кіраўнікі МЗС, Мінфіна, МУС і міністр абароны. Краіны падпішуць дамову аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Таксама Мэй абвесціць пра ўзмацненне ўзаемадзеяння з Польшчай у сферы кібербяспекі.


Дата стварэння навіны 21.12.2017

Возврат к списку