АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Сын Макея разам з жонкай Маргарытай і дачкой Марыяй вярнуўся з Нью-Ёрка ў Беларусь

Сын Макея разам з жонкай Маргарытай і дачкой Марыяй вярнуўся з Нью-Ёрка ў Беларусь
21.12.2017
Падчас падрыхтоўкі матэрыяла пра лёс дзяцей беларускіх чыноўнікаў карэспандэнты «Нашай Нівы» выявілі, што старэйшы сын міністра замежных спраў Уладзіміра Макея змяніў месца працы.

Віталь Макей пераведзены на пасаду намесніка начальніка Упраўлення эканамічнага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця ў Галоўным упраўленні шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Віталь Макей.

 

Між ім і бацькам — тры «прыступкі» па іерархіі міністэрства. Галоўнае ўпраўленне шматбаковай дыпламатыі, дзе працуе Віталь, курыруе намеснік міністра Андрэй Дапкюнас.


 

 Уладзімір Макей гадуе яшчэ аднаго сына ў шлюбе з актрысай Верай Паляковай, фота з адкрытых крыніц 


Віталь Макей вярнуўся ў Беларусь разам з жонкай Маргарытай і дачкой Марыяй.

 

Раней сын міністра быў дарадцам па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі пры ААН. Ён быў у падначаленні таго самага Дапкюнаса, тагачаснага прадстаўніка краіны ў ААН.

 

Штомесячны заробак Макея ў Нью-Ёрку складаў $5 тысяч, апроч таго, выдзяляліся службовае жыллё, аўтамабіль і асабісты кіроўца, піша НН.

 

Яшчэ раней Віталь працаваў першым сакратаром пасольства Беларусі ў Аўстрыі.



Дата стварэння навіны 21.12.2017

Возврат к списку

cashback