АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Штогод КДБ Беларусі выкрывае по 7 супрацоўнікаў і агентаў спецслужбаў. За 5 гадоў раскрылі 36 чалавек

Штогод КДБ Беларусі выкрывае по 7 супрацоўнікаў і агентаў спецслужбаў. За 5 гадоў раскрылі 36 чалавек
20.12.2017
За апошнія пяць гадоў КДБ выявіў і спыніў разведдзейнасць 36 супрацоўнікаў і агентаў спецслужбаў замежных дзяржаў.

Валерый Вакульчык. Фота: sb.by

Камітэт дзяржбяспекі сутыкаецца з "агрэсіўнымі метадамі працы літоўскіх спецслужбаў". Пра гэта старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" з нагоды 100-годдзя арганізацыі.

 

Па словах кіраўніка КДБ, літоўскія спецслужбы займаюцца "мэтанакіраванымі правакацыямі, якія ў цывілізаваным свеце засталіся ў мінулым". Гэтыя правакацыі, маўляў, вядуцца супраць беларускіх грамадзянаў, якія наведваюць Літву як турысты або па службовых пытаннях, маюць там сваякоў, сяброў ці камерцыйныя інтарэсы.

 

"Так, толькі ў гэтым годзе на 15 гадоў пазбаўлення волі асуджаны адзін грамадзянін Беларусі, завербаваны літоўскімі спецслужбамі. Узбуджаныя дзве крымінальныя справы па артыкуле "Здрада дзяржаве", яшчэ адна справа накіравана ў суд, — паведаміў Вакульчык.

 

За апошнія пяць гадоў КДБ выявіў і спыніў разведдзейнасць 36 супрацоўнікаў і агентаў спецслужбаў замежных дзяржаў. 13 з іх былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, а аднаго пасля памянялі на двух беларускіх грамадзян, асуджаных за мяжой.

 

Вакульчык паведаміў, што сёлета на 14 гадоў быў асуджаны грамадзянін Беларусі — былы старэйшы афіцэр, якога завербавала замежная разведка. Гэты афіцэр збіраў сакрэтную інфармацыю.

 

Згадаў кіраўнік КДБ і справу затрыманага ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, якога вінавацяць у стварэнні разведвальнай сеткі на тэрыторыі Беларусі. Вакульчык настойвае на тым, што Шаройка з'яўляецца ўкраінскім шпіёнам: "Мяркую, што на пытанне па акалічнасцях справы Шаройкі найбольш поўны адказ ужо даў сам затрыманы, які прызнаў сваю віну. Кожны, хто цікавіцца, мог бачыць гэта асабіста па ТБ".

 

Па словах кіраўніка КДБ, Шаройка — "толькі адзін з дзесяці выкрытых за апошнія пяць гадоў замежных разведчыкаў", паведамляе Еўрарадыё.


Дата стварэння навіны 20.12.2017

Возврат к списку