АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Пасажыры сказалі мне, што я псіхічна хворы і называлі мяне дэбілам»

«Пасажыры сказалі мне, што я псіхічна хворы і называлі мяне дэбілам»
19.12.2017
У Польшчы пасажыры ледзь не лінчавалі кіроўцу трамвая, які адмовіўся ехаць, бо пад вагон забег кот.

Малады кіроўца трамвая з Лодзі, пабачыўшы, што на прыпынку пад вагон забег кот, адмовіўся працягваць рух, пакуль жывёла адтуль не выйдзе, паведаміла тэлебачанне TVN24. Аднак кот забіўся глыбока ў механізмы, якія прывабілі яго сваім цяплом — і адмаўляўся адтуль выходзіць.

 

«Пасажыры сказалі мне, што я псіхічна хворы і называлі мяне дэбілам. Аднак я ўсё адно не паехаў», — распавёў Міхал Лютэр. Затрымка руху на лініі трамваяў, пакуль выратавальнікі не дасталі ката часткова размантаваўшы вагон, склала 80 хвілін.


Здарэнне, што адбылося 11 снежня, выклікала шмат супрацьлеглых рэакцый у сацсетках. Аднак прэс-сакратар Гарадскога транспартнага прадпрыемства Себасціян Грахала заявіў, што фірма задаволеная рашэннем, прынятым Міхалам, піша НН.

 

 

А прадстаўнікі фонду «Нежаданыя і забытыя», якія займаюцца бяздомнымі жывёламі, аддалі маладому кіроўцы свае калядныя зарплатныя бонусы, каб узнагародзіць яго не толькі добрым словам.

 Сам Міхал Лютэр, тлумачачы свой учынак, сказаў, што яму ў прынцыпе каты не падабаюцца, бо ў яго дома — хамяк. «Але гэта яшчэ не нагода пазбаўляць іх жыцця», — дадаў ён.


Дата стварэння навіны 19.12.2017

Возврат к списку