АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Хто адкажа за гібель роўп-джампэра з Салігорску?

Хто адкажа за гібель роўп-джампэра з Салігорску?
19.12.2017
Следчы камітэт паведаміў аб завяршэнні расследавання смерці 27-гадовага мужчыны з Салігорску, які летам няўдала скочыў з вяроўкай з коміна прамысловай зоны ў мінскіх Соснах.

Як выявілі следчыя, арганізатар скачкоў «не здзяйсняў пастаяннага кантролю за бяспечнай эксплуатацыяй» абсталяваньня для скачкоў і «не выкарыстоўваў дадатковых мэтадаў і сродкаў для прадухілення нэгатыўных наступстваў»; у выніку гэтага і загінуў ягоны кліент, перадае Свабода.

 

Высновы зробленыя ў тым ліку на падставе запісаў з камэры GoPro, квадракоптэра і мабільнага тэлефона, а таксама з аналізу тросу і страховачнай сыстэмы ды на падставе следчага эксперымэнту.

 

Абвінавачаньне выставілі за «прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці» (ч.1 арт 144 КК РБ). Арганізатара скачкоў могуць пакараць папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да трох гадоў. Мужчына не прызнае віны. Сьледчыя кажуць, што ён утойваў спосабы фіксацыі страховачных канструкцыяў і выстаўляў розныя вэрсіі здарэньня, каб пазьбегнуць адказнасьці. Цяпер справа накіраваная ў суд.

  

Расследаванне называюць «беспрэцэдэнтным паводле роду дзейнасці».

 

Такая дзейнасць — роўп-джампінг — не рэгулюецца ў Беларусі (фактычна не дазволеная і не забароненая). Сьледчыя зьвярнуліся ў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, каб дзейнасьць роўп-джампэраў і арганізатараў скачкоў належна рэглямэнтавалі і кантралявалі.




Дата стварэння навіны 19.12.2017

Возврат к списку