АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Школьная адукацыя можа палепшыцца пад уплывам IТ-сферы

Школьная адукацыя можа палепшыцца пад уплывам IТ-сферы
18.12.2017
Разам з рэпетытарам Яўгенам Лівянтам падводзім вынікі года ў адукацыі. Прапануем найлепшыя цытаты з гутаркі.


Пра пазітыў

 

"Калі паспрабаваць пашукаць нешта пазітыўнае за год — гэта некаторыя змены грамадскага стаўлення да настаўнікаў. У грамадстве, на жаль, накоплівалася негатыўнае стаўленне да настаўнікаў", паведамляе Еўрарадыё.

 

Пра настаўнікаў

 

"Чаму не варта злараднічаць і радавацца непрыемнасцяў настаўнікаў? Гэта вельмі прагматычны падыход — абараняць настаўніка. Тым самым мы абараняем сваіх дзяцей. У нашых дзяцей іншай школы не будзе. Яны не змогуць другі раз пайсці ў першы, пяты ці шосты клас. Усё больш людзей пачало гэта разумець".

 

Пра патрэбныя дыялогі

 

"Тое, што пра школьныя праблемы пачало гаварыць усё больш людзей, можна назваць пазітыўным фактам. Удалося прадухіліць кавалерыйскую атаку на гімназіі. Не ведаю, навошта камусьці спатрэбілася іх знішчаць. Але пакуль незразумела, што з імі будзе. Паводле Кодэкса аб адукацыі, гімназіі павінныя быць, а экзамены там павінныя праводзіцца пасля 4 класа".

 

Пра прагнозы

 

"Ілюзій, што у 2018 годзе нешта палепшыцца, у мяне няма. Але я вельмі спадзяюся, што непрадуманых, непралічаных рашэнняў у сістэме адукацыі стане менш".

 

Пра адукацыю і IТ

 

"На пазітыўныя змены дазваляе спадзявацца дэкрэт пра змены ў IТ-сектары, які абяцаў падпісаць Аляксандр Лукашэнка. Пазітыўныя змены ў IТ немагчымыя без добрай сучаснай сістэмы адукацыі. Я спадзяюся, што для развіцця IТ-сектара спатрэбіцца сучасная, якасная сістэма школьнай адукацыі. Можа, гэта і стане лакаматывам, які прывядзе нас да пазітыўных змен".

 

Падводзім вынікі года ў адукацыі разам са шматдзетнай мамай Святланай Шырвель, рэпетытарам Аляксандрам Луцэвічам, Яўгенам Лівянтам і настаўніцай Ганнай Севярынец.



Дата стварэння навіны 18.12.2017

Возврат к списку