АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Бухвостаў пра «рэгнумаўца» Паўлаўца: «Ён не беларусафоб, нават у БНФ быў!»

Бухвостаў пра «рэгнумаўца» Паўлаўца: «Ён не беларусафоб, нават у БНФ быў!»
18.12.2017
Кіраўнік незарэгістраванай Партыі працы Аляксандр Бухвостаў — адзін з тых, хто прыйшоў на суд па справе «рэгнумаўцаў». Абвінавачаны Юрый Паўлавец быў сябрам гэтай арганізацыі.

«Юра ў партыі быў ад самага пачатку, калі мы яшчэ працавалі на Уладзіміра Ганчарыка. Тады ў партыю прыйшло шмат моладзі, у тым ліку з БДУ, каб удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

 

Паўлавец — сябра нашага прафсаюза, у БДУІРы ёсць невялікая прафсаюзная суполка, дзе ён быў. Увесь час мы з ім супрацоўнічалі. Калі партыю ў 2004 годзе закрылі, то мы стварылі арганізацыйны камітэт па рэгістрацыі. Дык вось тады Паўлавец быў сябрам рады партыі.

 

Чытайце таксама: У Мінску судзяць аўтараў «Рэгнума» — ім пагражае да 12 гадоў зняволення АНЛАЙН

Калі нехта чытаў артыкулы, то не пабачыць там нічога прарасійскага! Гэта такія пошукі ідэнтычнасці, погляд гісторыка на сітуацыю. Кожны мае права на сваё меркаванне, асабліва спецыялісты. Гэта навуковая дыскусія, якой надалі афарбоўку русафобіі, ці, наадварот, нападак на беларускую ідэнтычнасць.

 

Тое, што я пабачыў на працэсе, гэта ком, які павінен апраўдаць расправу над свабодай слова. Я толькі так расцэньваю. Я неяк казаў Валерыю Карбалевічу, што ў ягоных артыкулах меней крытычных ацэнак, чым у Паўлаўца.

 

Канечне, у сваіх публікацыях Паўлавец закранаў палітыку кіраўніцтва краіны. Гэта камусьці не спадабалася, пасля чаго і пачаўся працэс.

 

А тое, што ёсць прарасійскія сродкі масавай інфармацыі, ёсць і іншыя. Розныя ёсць. Галоўнае, каб у нас была дэмакратыя, свабода слова. Як казаў Вальтэр: «Я ні згодны ні з адным словам, якое вы кажаце, але гатовы памерці за ваша права гэта гаварыць». Гэта ісціннадэмакратычны падыход.

 

Я асуджаю апазіцыйны падыход, калі не разабраліся ў гэтай сітуацыі, але ўжо бачаць у справе нейкую беларусафобію… Дарэчы, Паўлавец быў сябрам БНФ раней. Ён па нацыянальнасці беларус. Смешна яму закідваць беларусафобію. Ён гісторык, які спрабуе даць ацэнку адносінам між нашымі краінамі.

 

Я гатовы абараняць Паўлаўца. Мы з Сяргеем Калякіным [лідар партыі «Справядлівы свет» — «НН»] напісалі заяву ў Мінскі гарадскі суд, каб звярнуць увагу, што ідзе парушэнне свабоды слова», піша НН


Дата стварэння навіны 18.12.2017

Возврат к списку