АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Відэафакт: з Балгарыі ў Беларусь экстрадавалі хакера

Відэафакт: з Балгарыі ў Беларусь экстрадавалі хакера
18.12.2017
З Балгарыі ў Беларусь экстрадавалі хакера (гэта 13-я экстрадыцыя ў нашу краіну з пачатку года).

 Мужчыну абвінавачваюць у несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай сістэмы аднаго з беларускіх банкаў.

 

Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, мужчына трапіў у пошук па лініі Інтэрпола ў жніўні 2017 года. Неўзабаве пасля гэтага яго затрымалі ў Балгарыі. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, летам 2016-га група хакераў узламала камп’ютарную сістэму аднаго з банкаў. З дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння зламыснікі атрымалі магчымасць дыстанцыйна кіраваць банкаматамі. За некалькі гадзін з 27 банкаматаў у Мінску, Магілёве і Віцебску былі знятыя 527 тысяч долараў, 67,5 тысячы еўра і амаль 109 тысяч беларускіх рублёў.

 

Затрыманы ў Балгарыі мужчына абвінавачваецца ў крадзяжы, здзейсненым шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў буйным памеры і ў складзе арганізаванай групы.


па інф. Еўрарадыё


Дата стварэння навіны 18.12.2017

Возврат к списку