АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Гародні ўрачыста адкрылі шыльду Тадэвушу Касцюшку

У Гародні ўрачыста адкрылі шыльду Тадэвушу Касцюшку
15.12.2017
Памятная табліца ўсталявана ў гарадзенскім Фарным касцёле.


Удзел у адкрыцці шыльды ўзялі прадстаўнікі консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні, у тым ліку Генеральны консул Ярослаў Ксёнжэк, прадстаўнік Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Вярсоцкі, біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч і іншыя прадстаўнікі мясцовага каталіцкага духавенства. Адкрыццю шыльды папярэднічала ўрачыстая імша. Першая шыльда ў гонар Касцюшкі на сцяне катэдральнага касцёлу з’явілася больш сто гадоў таму.

Акурат насупраць яе зараз яшчэ адна табліца з тэкстам, выкананая па-польску і па-беларуску.  Генеральны консул Польшчы ў Гародні Ярослаў Ксёнжэк прамаўляў на адкрыцці па-польску, прадстаўнік абласной улады Аляксандр Вярсоцкі па-беларуску.

па інф. радыё Рацыя


Дата стварэння навіны 15.12.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку