АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Туркменістане пачаўся харчовы крызіс

У Туркменістане пачаўся харчовы крызіс
15.12.2017
У Туркменістане адчуваецца дэфіцыт асноўных прадуктаў харчавання, паведамляе радыё «Азатлык» (туркменская служба «Радыё Свабода»).

У Марыйскай і Ахалскай абласцях у лістападзе ў два разы падаражэла мука, і грамадзяне пачалі скупляць яе, баючыся дэфіцыту. Да пачатку снежня мукі бракавала ўжо па ўсёй краіне, і жыхары рэгіёнаў замаўляюць яе ў сваіх сваякоў і знаёмых, якія едуць у сталіцу.

 

У выніку ў некалькіх абласцях краіны цана таннага хлеба вырасла ў паўтара разу — з аднаго маната (0,28 даляра ЗША) да 1,4—1,5 маната. У Ашхабадзе хлеб з якаснай мукі за два тыдні падаражэў з двух манатаў да 3,5. У дзяржаўных крамах можна купіць не больш за кілаграм курыных кумпячкоў у рукі па цане восем манатаў (2,3 даляра ЗША). Без абмежаванняў яны прадаюцца ў прыватных гандлёвых пунктах, але каштуюць дзесяць манатаў.

 

Таксама ў Ашхабадзе пачаўся дэфіцыт яек, іх цана вырасла на 50%. Як паведамляе выданне «Хроніка Туркменістана», у ашхабадскіх дзяржмагазінах яйкі прадаюць толькі дарослым і не больш за 30 яек кожнаму. За продажамі сочаць паліцэйскія. Яны забараняюць фатаграфаваць чэргі і не пускаюць у іх падлеткаў.

 

Удвая выраслі цэны на гародніну, садавіну і кандытарскія вырабы, а таксама на дзіцячую вопратку. Падаражэлі ўсе прамысловыя тавары.

 


Чыноўнік з Міністэрства ўнутраных спраў распавёў «Азатлык», што рост цэнаў звязаны з штучна справакаваным дэфіцытам і лагістычнымі цяжкасцямі. Рэгіянальныя пастаўшчыкі адчуваюць праблемы з забеспячэннем сталіцы прадуктамі з-за абмежаванняў на ўезд машын з абласнымі нумарамі.

 

Напярэдадні Дня нейтралітэту 12 снежня прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў распарадзіўся забяспечыць у краіне «харчовае багацце» і падпісаў пастанову аб стварэнні дзяржаўнай камісіі па гарантаванні харчовай бяспекі. На федэральным тэлебачанні праблему дэфіцыту не асвятляюць і распавядаюць аб эканамічных поспехах дзяржавы, адзначае «Азатлык».

 

Выданне нагадвае, што ў Туркменістане ў канцы 2016 года таксама з-за недахопу і падаражэння мукі пачаўся падобны харчовы крызіс, піша НН.


Дата стварэння навіны 15.12.2017

Возврат к списку