АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Забойцы просяць літасці

Забойцы просяць літасці
15.12.2017
Апеляцыю па справе "чорных рыэлтараў" разглядае Вярхоўны суд.

Фота: БЕЛТА

У Вярхоўным судзе судовая калегія па крымінальных справах разглядае апеляцыю па крымінальнай справе так званых "чорных рыэлтараў", піша БЕЛТА.

 

Усе чатыры фігуранты справы знаходзяцца ў зале судовага пасяджэння.

 

Суд над "чорнымі рыэлтарамі" прайшоў у Магілёўскім абласным судзе. Кожнаму з фігурантаў выставілі абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сярод іх забойства шасці чалавек і падрыхтоўка да забойства яшчэ траіх, выкраданне чалавека, махлярства, разбой, вымагальніцтва, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.

 

У выніку Магілёўскі абласны суд прысудзіў расстрэл галоўнаму фігуранту Ігару Гершанкову і яго змоўшчыку Сямёну Беражному. Жонку Ігара Гершанкова Таццяну суд асудзіў на 24 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Барыса Калеснікава — на 22 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

 

Сваю злачынную дзейнасць група вяла шэсць гадоў — з 2009-га па 2015 год. Ахвярамі станавіліся адзінокія людзі, якія злоўжываюць алкаголем. "Чорныя рыэлтары" ўгаворвалі іх прадаць жыллё, а наўзамен абяцалі дапамагчы купіць новае.

 

Перад заключэннем дамовы зламыснікі рыхтавалі магілу на сельскіх могілак у Магілёўскім раёне. За невялікія грошы яны наймалі капальнікаў магіл і набывалі пахавальную атрыбутыку.

 

Потым ахвяраў спойвалі гарэлкай з клафелінам. Соннага чалавека вывозілі яго на вясковыя могілкі і жорстка забівалі: душылі, нацягвалі на галаву поліэтыленавы пакет, абмотвалі скотчам. Потым ахвяру скідалі ў яму і закопвалі. Пры гэтым некаторых хавалі жывымі, паведамляе Еўрарадыё


Дата стварэння навіны 15.12.2017

Возврат к списку