АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі праходзяць сакрэтныя перамовы?

У Беларусі праходзяць сакрэтныя перамовы?
14.12.2017
У Беларусі нібыта праходзяць сакрэтныя перамовы паміж кіраўніком Службы дзяржаўнай бяспекі Грузіі Вахтангам Гамелауры і ўкраінскімі чыноўнікамі.

Міхаіл Саакашвілі. Фота: Reuters

Тэма перамоваў — экстрадыцыя з Украіны ў Грузію Міхаіла Саакашвілі, паведамляе УНІАН са спасылкай на грузінскую тэлекампанію "Руставі-2".

 

Паводле звестак грузінскіх журналістаў, украінскія ўлады рыхтуюцца да выдачы Саакашвілі, і асноўная мэта візіту Гамелауры — абмеркаванне падрабязнасцяў экстрадыцыі, паведамляе euroradio.fm

Служба дзяржбяспекі Грузіі пацвярджае звесткі, што яе кіраўнік знаходзіцца ў Беларусі. Аднак прычынай візіту называецца ўдзел у святкаванні 100-годдзя беларускага КДБ.

 

Ва Украіне Генпракуратура абвясціла Саакашвілі ў вышук па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: замах на злачынства, злачынства па папярэдняй змове групай асоб, спрыянне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці.

 

Саакашвілі падазраюць у змове з алігархам-уцекачом Сяргеем Курчанкам, паплечнікам Віктара Януковіча. Нібыта,  Курчанка фінансаваў дзейнасць Саакашвілі ва Украіне.

 

8 снежня апальнага палітыка затрымалі ў Кіеве. Але 11 снежня Пячэрскі суд Кіева адпусціў Саакашвілі на волю, хаця пракуратура прасіла ўзяць яго пад хатні арышт.



Дата стварэння навіны 14.12.2017

Возврат к списку

cashback