АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Кампенсацыю маральнай шкоды павінен менавіта КДБ?

Кампенсацыю маральнай шкоды павінен менавіта КДБ?
14.12.2017
Суд прызнаў утрыманне фігуранта справы патрыётаў пад вартай правамоцным і адмовіў яму ў кампенсацыі.

Суд прызнаў утрыманне фігуранта «справы патрыётаў» пад вартай правамоцным і адмовіў яму ў кампенсацыі, паведамляе Радыё Свабода.

 

На думку прадстаўніка Змітра Крамянецкага Марыі Колесавай-Гудзілінай, прызнаваць права Крамянецкага на кампенсацыю маральнай шкоды павінен менавіта КДБ, паколькі закрываў справу ў дачыненні да Крамянецкага гэты орган, а не Сьледчы камітэт (гэта адбылося яшчэ 2 чэрвеня). Раней Крамянецкі атрымаў ад Следчага камітэта паведамленне аб тым, што адказ аб магчымасці кампенсацыі ён павінен атрымаць у КДБ.

 

14 снежня суддзя Анціпчук абвясьціла рашэнне, згодна з якім утрыманне Змітра Крамянецкага пад вартай прызнанае правамоцным, а ягоная позва з патрабаваньнем кампенсацыі маральнай шкоды адхіленая. Агулам пад вартай Зміцер Крамянецкі правёў 9 сутак. Ён збіраецца абскарджваць рашэнне суда.

 

Зміцер Крэмянецкі падаў позву аб кампенсацыі нанесенай яму маральнай шкоды яшчэ ў жніўні, пакуль гэта адзіны фігурант «справы Белага легіёна», які спрабуе атрымаць кампэнсацыю ад дзяржавы.

 

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі быў затрыманы 23 сакавіка і правёў за кратамі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага 9,5 сутак. Па «справе Белага легіёна» ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, абвінавачванні Крамянецкаму прад’яўленыя не былі.



Дата стварэння навіны 14.12.2017

Возврат к списку

cashback