АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Лябедзька адказаў кіраўніку «Гавары праўду» і памочніку дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзянісу Ціханенку.

Лябедзька адказаў кіраўніку «Гавары праўду» і памочніку дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзянісу Ціханенку.
11.12.2017
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька жорстка прайшоўся.

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў жывым эфіры ў фэйсбуку выказаўся па актуальных палітычных пытаннях. У прыватнасці, ён адказаў кіраўніку «Гавары праўду» Андрэю Дзмітрыеву і памочніку дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзянісу Ціханенку.

«Калі вы адкрыеце старонку Ганны Канапацкай, то там галоўнай навіной які ўжо месяц стаіць інфармацыя аб стварэнні кампаніі «Наперад, Беларусь!». Галоўная ідэя кампаніі — прыцягненне новых людзей у палітыку. Гучыць прыгожа, нават высакародна. Але калі вы заявілі пра новых людзей, то займайцеся імі, нясіце адказнасць за іх. Гэта не бяздомнае кацяня, якое можна ўзяць, а назаўтра выкінуць назад», — вобразна кажа Лябедзька.

   Ганна Канапацкая з’яўляецца сябрам АГП, у 2016 годзе яна была абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

 

«Людзям, якіх пазвалі Канапацкая і Ціханенка, патрэбная рэальная дапамога. Дапамажыце гэтым людзям, не кідайце іх. Лёгка прыехаць у нейкі рэгіён, зрабіць сэлфі і з’ехаць. Пяць хвілін часу. Дапамагчы гэтым людзям, сабраць подпісы, паказаць — гэта вялізная праца. Калі ў лютым добрыя кампаніі правядуць новыя людзі, то гэта будзе рэальная справа, а не папулізм», — сказаў старшыня АГП.

 

 Яшчэ менш дыпламатычным Лябедзька быў, калі пачаў выказвацца па асобе Андрэя Дзмітрыева. Ён стаў разважаць на тэму адрозненняў паміж АГП і «Гавары праўду».

 

«Адрозненні паміж «Гавары праўду» і АГП фармулюецца ўсё вельмі проста: «Гавары праўду» імкнецца інтэгравацца ў існуючую сістэму, а АГП ставіць задачу змяніць сістэму.

 

У АГП не пазбягаюць вострых пытанняў, у «Гавары праўду» ніколі не крытыкуюць Лукашэнку. Ёсць кепскія баяры, а цар — цудоўны. Калі здараюцца трагедыі, як у Печах, то вінаваты для «ГП» — прэс-сакратар Мінабароны, а для нас — галоўнакамандуючы і міністр абароны», — адначыў Лябедзька.

 

«Для нас палітычныя пытанні такія самыя актуальныя, як эканамічныя. Мы займаемся не толькі лавачкамі, дарогамі, дахамі, але і глабальнымі пытаннямі, як права выбару. Так, мы катэгарычна супраць таго, каб міжнародная супольнасць дапамагала беларускай дзяржаве шляхам грантаў. 300 тысяч еўра на судовую сістэму. Каго гэткім чынам мы падтрымліваем?

 

Дзмітрыеў кажа, што яны недзе па цэнтры. Тады гэты цэнтр дзесьці на крайнім беразе побач з ЛДПБ. І па ўзроўні самацэнзуры, і па адносінах да ўлады, і па жаданні ўбудавацца ў гэтую сістэму, яны вельмі блізкія», — рэзка адрэагаваў Лябедзька.

 па інф. Наша ніва


Дата стварэння навіны 11.12.2017

Возврат к списку