АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Улаховіч прыдумаў сабе сцяг — амаль як у радыкальнай апазіцыйнай «Партыі Свабоды»

Улаховіч прыдумаў сабе сцяг — амаль як у радыкальнай апазіцыйнай «Партыі Свабоды»
11.12.2017
«Казак» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Улаховіч расказаў, што ў яго марыянетачнай Беларускай патрыятычнай партыі з'явілася сімволіка: бел-чырвона-чорны сцяг з арнаментам на адным з бакоў.

 Сцяг Улаховіча.

 Цікава, што падобны сцяг (толькі без арнамента) выкарыстоўвала радыкальная незарэгістраваная Беларуская партыя Свабоды.

  

 

Таксама гэты сцяг выкарыстоўвалі некалькі ультранацыяналістычных палітычных рухаў у Расіі.

 

«Колеры сцяга сімвалізуюць землі, якія аб’яднаныя на Беларусі. Белы колер — Белая Русь, тэрыторыя ў цэнтры краіны, чырвоны — Чырвоная Русь (бліжэй да Украіны), чорны — Чорная Русь (беларускія землі, якія бліжэй да Польшчы), — пракаментаваў колеры Улаховіч. — Я ведаю, што такі сцяг выкарыстоўвала партыя Свабоды, ды і ў Расіі там хтосьці таксама яго меў, таму мы дадалі арнамент. Мы правая партыя, мы кансерватыўная партыя, але мы ж не нацыяналісты! Мы больш артадаксальныя, прытрымліваемся беларускага пачатку».

 

Гэта толькі партыйны сцяг, прапаноўваць яго ў якасці дзяржаўнага партыя не будзе, падкрэсліў Мікалай Улаховіч.

 

Праца над сцягам ішла паўгода.

 «Яго распрацоўвалі некалькі чалавек: вядомы мастак, вядомы паэт, сябры партыі», — сказаў Улаховіч.

 

Ідэя такога сцяга агучвалася яшчэ ў верасні Кірылам Забаўскім, публіцыстам расійскага «Рэгнума» і дзерманаўскага «Імхаклаба». Улаховіч паведаміў, што Забаўскі не сябра яго партыі, але БПП сапраўды выкарыстала яго ідэю, піша НН.


Дата стварэння навіны 11.12.2017

Возврат к списку