АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Жонка Саакашвілі мяркуе, што рыхтуецца экстрадыцыя яе мужа ў Тбілісі

Жонка Саакашвілі мяркуе, што рыхтуецца экстрадыцыя яе мужа ў Тбілісі
11.12.2017
Жонка экс-прэзідэнта Грузіі Сандра Рулофс кажа, што ўлады Украіны і Грузіі дзейнічаюць супольна, рыхтуючы экстрадыцыю палітыка з Кіева ў Тбілісі.

На фота: Сандра Рулофс

 «Я не спадзяюся на справядлівы ўкраінскі суд, які заўтра павінен вынесці рашэнне аб меры стрымання майму мужу. Хутчэй за ўсё, рашэнне суда ўжо прадыктаванае ўкраінскімі уладамі, і яго пакінуць у папярэднім зняволенні. Магчыма, прымуць рашэнне пра хатні арышт, але ўсё гэта робіцца для таго, каб выйграць час і дачакацца прысуду па Міхеілу ў грузінскім судзе, а ўжо потым, паводле запланаванага сцэнару, яго хочуць экстрадаваць з Кіева ў Тбілісі», — сказала ў нядзелю ў эфіры тэлекампаніі «Руставі 2» Сандра Рулофс пры ўключэнні з Кіева.

 

Цяпер у Тбіліскім гарадскім судзе ў паскораным парадку разглядаецца справа аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў Міхаілам Саакашвілі на пасадзе прэзідэнта Грузіі. У прыватнасці, маецца на ўвазе ўказ прэзідэнта аб датэрміновым памілаванні чатырох паліцыянтаў, асуджаных за забойства супрацоўніка “Банка Грузіі” Сандра Гіргвліяні.

 

Паводле Сандры Рулофс, дзеючыя ўлады Украіны і Грузіі, якія ўзгаднілі план экстрадыцыі Саакашвілі, робяць гэта «прымітыўна, груба, не азіраючыся на міжнародную супольнасць».

 

«У мяне складваецца ўражанне, што сёння ва Украіне наагул не дзейнічае закон, і ўсё вырашаецца як у сярэднявеччы, па волі ўлады, інакш як можна растлумачыць выкраданне майго мужа з кватэры ў Кіеве і дастаўку яго ў Службу бяспекі з мяшком на галаве?», — сказала жонка апазіцыйнага палітыка.

 

Яна лічыць, узгоднены сцэнар экстрадыцыі Міхаіла Саакашвілі не спрацуе, і падзеі ў Кіеве і Тбілісі «будуць развівацца ў іншым кірунку».

 

«Мітынг апазіцыйных сілаў у Кіеве паказаў, што ўкраінцы хочуць жыць па законах, а не па правілах алігархаў», — сказала Сандра Рулофс, паведамляе Белсат.


Дата стварэння навіны 11.12.2017

Возврат к списку