АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Цела Леніна. У Расіі ня ведаюць, што зрабіць з муміяй

Цела Леніна. У Расіі ня ведаюць, што зрабіць з муміяй
11.12.2017
Пахаваць або не пахаваць мумію лідэра Кастрычніцкага перавароту 1917 году ў Расійскай імпэрыі Ўладзіміра Ўльянава-Леніна?

 Сёлета думкі расійцаў падзяліліся амаль пароўну.

Паводле апытаньня «Левада-Цэнтру», 41% апытаных лічыць, што цела Ўладзіміра Леніна трэба пахаваць, і роўна гэтулькі ж прапануюць пакінуць яго ў маўзалеі. Апытаньне правялі ў канцы кастрычніка сярод 1600 чалавек з 48 расейскіх рэгіёнаў. Пра што сведчаць гэтыя вынікі, Радыё Свабода распавёў сацыёляг «Левада-Цэнтру» Дзяніс Волкаў.

 

— Мы проста задалі пытанне ў новай фармулёўцы. У нас да гэтага былі больш падрабязна сфармуляваныя два варыянты перапахаваньня і трэці варыянт — пакінуць як ёсць. Цяпер мы прапанавалі проста выбраць: так або не — вынесьці або пакінуць цела, — і атрымалі фактычна 50 на 50, дакладней, 41 на 41, астатнія вагалася. Мы бачым, што грамадзтва ў гэтым пытанні, калі пытацца або/або фактычна расколатае напалову. Зразумела, што тыя, хто супраць пахавання — гэта тыя, хто жыў у часы савецкай улады, людзі сталага ўзросту. Многія з іх да гэтага часу галасуюць за КПРФ, лічаць сябе камуністамі. Для іх гэта проста частка іх жыцьця. Маладзейшыя, больш адукаваныя хутчэй выступаюць за пахаванне.

 

— Значыць, людзей не бянтэжыць, што сярод краіны фактычна ляжыць мумія?

 

— У гэтых катэгорыях, мне здаецца, вельмі мала хто думае. Мне здаецца, для тых, хто выступае супраць пахаваньня, гэта проста частка іх жыцця. Ён заўсёды быў там. Гэта частка Савецкага Саюзу, частка таго пантэону, які там быў, частка той ідэалёгіі, якая была, з якой людзям, якія пражылі ўсё жыцьцё пры гэтым, досыць складана расстацца. І яны кажуць: «Давайце ня будзем варушыць мінулае. Што здарылася — то здарылася, а далей ня трэба». А іншым, хто выступае «за», проста ўсё роўна.

 

— А расійскае кіраўніцтва ў такой сытуацыі на чыім баку? Або яно проста баіцца прыняць рашэнне?

 

— Мне здаецца, што кіраўніцтва ў нас звычайна вельмі прагматычна ставіцца да гэтага. Паколькі грамадзтва расколатае амаль напалову, то я думаю, што проста ня будуць нічога вырашаць.

 

Таму што звычайна або прымаюцца папулярныя рашэньні, або прымаюцца рашэнні, якія можна неяк інтэрпрэтаваць і растлумачыць большасьці. Але калі такі досыць вялікі супраціў, я думаю, што гэтае пытаньне проста пакінуць. У рэшце рэшт, усім усё роўна — ляжыць ён там ці не ляжыць. Толькі невялікая колькасьць людзей расцэнвае гэтае пытанне ў хрысьціянскім сэнсе, з пункту гледжання маралі, трэба чалавека пахаваць і гэтак далей. Я думаю, што гэтая вельмі малая частка мысьліць у такіх катэгорыях. Для іншых — гэта або ідэалягічнае пытаньне, або проста гэтае пытанне для іх не актуальнае.



Дата стварэння навіны 11.12.2017

Возврат к списку

cashback