АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Tesla створыць схемы штучнага інтэлекту для беспілотных аўто

Tesla створыць схемы штучнага інтэлекту для беспілотных аўто
10.12.2017
Вынаходнік і заснавальнік карпарацыі Tesla і SpaceX Ілон Маск заявіў, што яго кампанія электракараў Tesla распрацоўвае ўласныя інтэгральныя схемы штучнага інтэлекту для беспілотных аўтамабіляў, паведамляе www.unn.com.ua са спасылкай на The Register.

Лепшыя ў свеце схемы штучнага інтэлекту абяцае стваральнік Tesla  Ілон Маск, піша Новы час.

 

"Я хачу адзначыць, што Tesla сур'ёзна ставіцца да штучнага інтэлекту, як у галіне праграмнага забеспячэння, так і ў галіне апаратаў і прылад. Мы распрацоўваем уласныя інтэгральныя схемы штучнага інтэлекту", — заявіў вынаходнік.

Маск не распавёў ніякіх падрабязнасцяў наконт планаў сваёй кампаніі, але адзначыў: "Джым распрацоўвае спецыялізаваныя прылады штучнага інтэлекту, што, на нашу думку, будуць лепш у свеце".

 

Гаворка ішла пра інжынера Джымі Келера, які далучыўся да Tesla ў 2016 годзе.

 

Нагадаем, бізнесовец і інжынер амерыкана-канадскага паходжання Маск паведаміў, што існуе вялікая верагоднасць таго, што штучны інтэлект стане пагрозай чалавецтву ў будучыні.

 




Дата стварэння навіны 10.12.2017

Возврат к списку