АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Віцебску адкрылі фрэскі XVIII стагоддзя

У Віцебску адкрылі фрэскі XVIII стагоддзя
10.12.2017
Пад час працаў у галоўным корпусе былога будынку Базылянскага кляштара ў Віцебску адкрытыя фрэскі другой паловы XVIII стагоддзя.

У галоўным корпусе былога будынку Базылянскага кляштара ў Віцебску адкрытыя фрэскі другой паловы XVIII стагоддзя. 


Фрэскі знайшлі ў памяшканні былой цёплай царквы пад некалькім слаямі алейнай фарбы, якой пакрываліся сцены ў будынку, дзе да апошняга часу размяшчаўся станка-інструментальны каледж, пра гэта паведаміў ў сацыяльных сетках архітэктар Яўген Калбовіч. У 2017 годзе гэты будынак перадалі гімназіі №1 і пачалася падрыхтоўка да яго рэканструкцыі.

 Акрамя фрэсак на столі будынка пры расчыстцы адкрыўся роспіс, выкананы ў тэхніцы грызайлягэты від дэкаратыўнага жывавісу выкарыстоўваўся для імітацыі скульптурных барэльефаў, ці архітэктурных форм.

 

У галоўным корпусе былога будынку Базылянскага кляштара ў Віцебску адкрытыя фрэскі другой паловы XVIII стагоддзя. 

 

Мураваня будынкі Бызлянскага кляштару будаваліся з 1743 па 1785 год, акрамя памяшканняў манахаў у ім знаходзілася і школа для дзяцей шляхты. У 1799 годзе па загадзе расійскага імператара Паўла I кляштар і сабор пры ім былі перададзеныя праваслаўнаму ведамству.


Пасьля закрыцця каледжа на будынак прэтэндавалі некалькі розных арганізацый, у тым ліку — Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Галоўны корпус клшятара захаваўся ў перабудаваным выглядзе — ён быў значна пашыраны і страціў барочны дах.

Фота Яўгена Калбовіч,Сержука Серабро, news.vitebsk.cc

 


Дата стварэння навіны 10.12.2017

Возврат к списку