АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Прыгожа: Fabula Branding стварыла нэйм, слоган, лагатып і дызайн упаковак

Прыгожа: Fabula Branding стварыла нэйм, слоган, лагатып і дызайн упаковак
10.12.2017
«Родныя мясціны» - сучасны беларускі прадукт і марка каўбасных вырабаў для Дзяржынскага мясакамбіната.

Кампанія Fabula Branding распрацавала гандлёвую марку каўбасных вырабаў для Дзяржынскага мясакамбіната.


 Вывад навінкі на насычаны рынак каўбасных вырабаў патрабаваў правільнага пазіцыянавання, а таксама стварэння моцных атрыбутаў брэнда, якія б прыцягвалі ўвагу да гандлёвай маркі і ўдала вылучалі яе сярод канкурэнтаў.

 

Абраная канцэпцыя пазіцыянавання — сучасны беларускі прадукт, традыцыйны па сутнасці, але перадавы ў дачыненні да вытворчасці — падкрэслівае перавагі тавару.

 

Нэйм «Родныя мясціны» распавядае пра беларускае паходжанне маркі (важны матыватар для многіх пакупнікоў), а таксама стварае моцную эмацыйную сувязь паміж брэндам і пакупніком. Падтрымлівае ідэю і слоган «Мапа каўбасных смакаў».

 

Акцэнтным элементам дызайну з'яўляецца буйны лагатып на круглай плашцы. Чыстая геаметрычная форма, цэнтраванае размяшчэнне і свежы зялёны колер дадаюць выразнасці ўпакоўцы і дапамагаюць вылучыць гандлёвую марку на паліцы. Дасягненню гэтай мэты спрыяе таксама арыгінальнае для катэгорыі выкарыстанне маляўнічых фота беларускіх пейзажаў і падзел этыкеткі на кантрасныя блокі.

 

Відавая адстройка ажыццяўляецца на аснове фотаілюстрацый і значка інфаграфікі з  выявай жывёлы, адпаведнай сыравіне.

 

У межах распрацоўкі асноўнай гандлёвай маркі перад намі стаяла задача па стварэнні суббрэнда для лінейкі дзіцячай прадукцыі. Рашэннем сталі «Родныя мясцінкі». Марка пераймае асноўныя прынцыпы пазіцыянавання і структуру дызайну мацярынскага брэнда: выразны лагатып, падзяленне этыкеткі на кантрасныя блокі. Але колеры сталі больш яркімі, іх спалучэнне — мякчэйшым, а вербальная камунікацыя — больш ласкавай. Так, акрамя нэйма, памяншальна-ласкальны суфікс з'яўляецца і ў радку з апісаннем віду прадукту: сасісачкі, каўбаска «Родныя мясцінкі». Акрамя гэтага, замест фотавыяў рэальных пейзажаў выкарыстаны маляўнічыя аўтарскія ілюстрацыі. Пералічаныя асаблівасці падкрэсліваюць дзіцячы характар лінейкі і ствараюць неабходны для катэгорыі вясёлы настрой. 

па інф. marketing.by


Дата стварэння навіны 10.12.2017

Возврат к списку