АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Названыя краіны з самымі нізкімі заробкамі ў Еўропе. Беларусь на 6-м месцы

Названыя краіны з самымі нізкімі заробкамі ў Еўропе. Беларусь на 6-м месцы
10.12.2017
Ва Украіне сёння самы нізкі заробак у Еўропе. Аналітычны цэнтр Texty.org.ua вывучыў, колькі застаецца ў чалавека на руках пасля выплаты падаткаў.


Ва Украіне сярэдні заробак пасля падаткаабкладання складае 190 еўра. Крыху лепш справы i Малдове (216 еўра) і Азербайджане (232 еўра).

 

Беларусь займае ў гэтым спісе 6-е месца з, паводле даследавання, 320 еўра. Меншыя за нас заробкі маюць Арменія (251 еўра) і Грузія (293).

 

 

У Казахстане сярэдні заробак пасля выплаты падаткаў складае 346 еўра, у Албаніі на еўра болей, у Расіі — 474 еўра.

 

Самая высокая зарплата ў Швейцарыі (4421 еўра), Ісландыі (3440 еўра) і Нарвегіі (3405 еўра). У суседняй Польшчы — 748 еўра.

 

Нагадаем, што сярэдні заробак «бруднымі» ў Беларусі за кастрычнік склаў 841 рубель, але ўлічваючы падзенне рубля ў апошнія тыдні, эквівалент чыстага заробку ў еўра будзе крыху ніжэйшы (паводле сённяшняга курсу — 305). Але 6-е месца застаецца, піша НН.


Дата стварэння навіны 10.12.2017

Возврат к списку