АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Новым уласнікам «БелГазеты» стаў прыхільнік Міколы Статкевіча

Новым уласнікам «БелГазеты» стаў прыхільнік Міколы Статкевіча
09.12.2017
Бізнэсовец Сяргей Ісаеў прадаў асноўную долю ў ТАА «Белгазета» намесніку галоўнага рэдактара выдання Кірылу Жываловічу.


У размове з карэспандэнтам Naviny.by новы ўласнік пацвердзіў, што «ўгода адбылася дзякуючы дамоваздольнасці і неабыякавасці былога ўладальніка».

 

«Белгазета» захоўвае фармат штотыднёвіка, маючы наклад каля 10 тысяч асобнікаў.

 

Кірыл Жываловіч — палітычны актывіст, прыхільнік Міколы Статкевіча. Ён падвяргаўся пераследу за тое, што на аматарскім футбольным турніры выйшаў у майцы ў падтрымку зняволенага палітыка.


Дата стварэння навіны 09.12.2017

Возврат к списку