АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пасля рашэння Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля, пацярпелі больш 200 чалавек

Пасля рашэння Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля, пацярпелі больш 200 чалавек
09.12.2017
Пра гэта паведамляе The Times of Israel са спасылкай на заяву палесцінскага аддзялення Таварыства Чырвонага Паўмесяца.

З'явіліся першыя ахвяры сутыкненняў у Палесціне.

У сутыкненнях арабаў з ізраільскай арміяй ў сектары Газа, на Заходнім беразе ракі Іардан і ва ўсходняй частцы Ерусаліма пацярпелі каля 245 чалавек. 

Паводле звестак медыкаў, у сутыкненнях на Заходнім беразе ракі Іардан і ў самым Ерусаліме, якія выклікала рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля, пацярпелі 217 чалавек, паведамляе РБК.

З іх 45 чалавек былі траўмаваныя гумовымі кулямі, яшчэ 162 трапілі пад дзеянне слезацечнага газу. Таксама 15 чалавек пацярпелі ў сектары Газа. Сярод пацярпелых ёсць і тыя, што атрымалі агнястрэльныя раненні. Міністэрства аховы здароўя Палесціны таксама паведаміла пра двух загінулых падчас канфлікту, пиша НН.

Пакуль вядомае імя толькі аднаго з іх. Гэта 30-гадовы Махмуд аль-Масры. Ён загінуў ад агнястрэльнага ранення ў горадзе Хан-Юніс ў сектары Газа.

 

Некаторыя з дэманстрантаў выйшлі на акцыю з транспарантамі «Аль-Кудс [арабская назва Ерусаліма] — сталіца Палесціны» і «Далоў Трампа». Удзельнікі акцый кідаюць камяні і «кактэйлі Молатава» ў ізраільскіх салдат. У адказ ізраільскія сілы ўжываюць слезацечны газ і гумовыя кулі. Як піша Haaretz, у шэрагу выпадкаў вайскоўцы былі вымушаныя прымяніць баявую зброю.

Фота AFP


Дата стварэння навіны 09.12.2017

Возврат к списку