АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Абвешчана нацыянальная кампанія па святкаванні 100-годдзя БНР

Абвешчана нацыянальная кампанія па святкаванні 100-годдзя БНР
08.12.2017
25 сакавіка 2018 года спаўняецца 100 год з таго гістарычнага моманту, калі бацькі-заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі абвясцілі незалежнасць.

      Магчымасць адсвяткаваць гэтую дату выпадае толькі раз у жыцці, таму беларусам у гэты дзень проста неабходна сапраўднае свята на нацыянальным узроўні.

Пакуль улады працягваюць ігнараваць гісторыю БНР, а апазіцыйныя структуры ізноў плануюць традыцыйную акцыю пратэста, мы вырашылі ўзяцца за арганізацыю шэрагу імпрэзаў і мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Мэта – прыцягнуць да святкавання як мага большай колькасці беларусаў, разам распавесці гісторыю пра тое, як нараджалася дзяржаўнасць Беларусі. Але нам патрэбная ваша дапамога, бо без вас нічога не атрымаецца. Якія ў нас планы?

     

 Минск 

— У гонар стагоддзя БНР шэраг крамаў, кавярняў, бараў і рэстарацыяў зробяць зніжку ад 25% да 100%;

— Будзе арганізаваны кірмаш, дзе ўсе жадаючыя змогуць па выгадных коштах набыць рэчы ад прабеларускіх нацыянальна арыентаваных брэндаў і майстроў.

— Тэматычныя семінары, чытанні і лекцыі гісторыкаў — Вечарыны і выступы музыкаў у барах і кавярнях.

— Фінальны канцэрт да стагоддзя БНР на вялікай і ёмістай пляцоўцы з выступамі асноўных вядомых беларускіх музыкаў.


Рэгіёны

У кожным беларускім горадзе, мястэчку ці на вёсцы мы гатовыя дапамагчы вам сарганізаваць святкаванне стагоддзя БНР у залежнасці ад вашых магчымасцяў. Натуральна, што Гомель ці Маларыта ў гэтым плане маюць розныя рэсурсы. Вось шэраг ідэяў, што можна арганізаваць самім у вашым населеным пункце:

— Канцэрт. Амаль у кожным беларускім горадзе ёсць гурты, музыкі, паэты і барды. Гэтак жа дамы культуры, кавярні з патрэбным абсталяваннем.

— Выставы і лекцыі. Краязнаўчыя ды гістарычныя музэі могуць стаць добрай пляцоўкай для экспазыцыі ў гонар свята дзяржаўнасці Беларусі. Тым больш многія месцы наўпрост звязаныя з БНР, яе заснавальнікамі і актыўнымі дзеячамі (неўзабаве мы апублікуем спіс такіх месцаў). Ёсць мноства выдатных гісторыкаў і выкладчыкаў, якія жывуць ды працуюць у рэгіёнах. Думаем, яны не будуць супраць выступіць і распавесці пра падзеі таго перыяду.

— Малітва за Беларусь. 25 сакавіка выпадае на нядзелю, а святары-патрыёты не такая рэдкасць. Даведайцеся пра магчымасці арганізаваць набажэнствы і малітвы за нашую краіну ў вашых каталіцкіх, праваслаўных, эвангельскіх ці ўніяцкіх цэрквах. Удзел сынагогаў,  мячэтаў і інш. таксама шчыра вітаецца.

— Ускладанне кветак.

Знайдзіце ў сваім горадзе помнік Міцкевічу, Скарыну, Купалу, Коласу ці любому іншаму нацыянальнаму дзеячу. Сарганізуйцеся і ўскладзіце да яго падножжа бел-чырвона-белыя букеты. Гэткі фармат выдатная нагода для знаёмстваў і сумесных сэлфі, паведамляе радыё Рацыя


 Падрабязнасці чытайце, калі ласка, далей. 


Дата стварэння навіны 08.12.2017

Возврат к списку