АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Чаму з жыцця Дзмітра Дашкевіча знікла "змагарская рамантыка"?

Чаму з жыцця Дзмітра Дашкевіча знікла "змагарская рамантыка"?
07.12.2017
Бліжэйшымі днямі ў Мінску пройдзе чарговы з’езд незарэгістраванага ў Беларусі “Маладога Фронта”.

Адзін з лідараў арганізацыі Зміцер Дашкевіч распавёў “Народнай Волі”, чаго чакаць ад з’езда і чаму “Малады Фронт” не гоніцца за вялікім “спісачным” складам актывістаў. Чаго чакаць ад бліжэйшага з’езда?

— Ніякіх скандалаў, інтрыг і расследаванняў не будзе, — гаворыць Дашкевіч. – Усё будзе ціха і мірна.

 

— Гэта азначае, што вы па-ранейшаму застаецеся старшынём арганізацыі?

 

— Тое, што я старшынствую ў “Маладым Фронце” – гэта фэйк, лухта і няпраўда. У арганізацыі даўно няма такой пасады. Ёсць сойм “Маладога фронта”, куды ўваходзіць два дзясяткі чалавек, якія прымаюць рашэнні, што ўплываюць на жыццё арганізацыі. Магчыма, на бліжэйшым з’езздзе актывісты вернуцца да пытання абрання старшыні, але я дакладна вылучацца на гэтую пасаду не буду – куды ўжо на 37-м годзе жыцця вылучацца, каб узначаліць “Малады Фронт”. Людзі, якія здольныя весці арганізацыю за сабой, ёсць і без мяне, а я застануся сябрам “Маладога форонту”.

 

— Ці азначае гэта, што вы адыходзіце ад актыўнай палітычнай дзейнасці?

 

— Увогуле, паняцце “палітыка” для Беларусі – не зусім адэкватнае… Можна сказаць, што ў мяне памяняліся прыярытэты.

 

Калі гадоў 10-15 таму я мог запраста спаць у спальніку, перабіваючыся таннай ежай, кшталту вараных сасісак, пры гэтым разлічваючы на тое, што ў цяжкую хвіліну сябры дапамогуць, то зараз у мяне на першым плане – сям’я і праца. Сышла з жыцця “змагарская рамантыка”. Дакладней, яе стала меней… Вы ж ведаеце, я займаюся вырабам мэблі. Таму, калі час пасля працы і сям’і застаецца, займаюся нейкай грамадзянскай актыўнасцю, але ў меру сваіх магчымасцяў.

 

Нельга сказаць, што я да гэтага “астыў” канчаткова, я таксма стаю на тых ідэях, што і раней, я ад гэтага не адракаюся, але грамадскай актыўнасці ў маім жыцці стала і сапраўды менш.

 

— Вяртаючыся да “Маладога фронту”, хачу запытацца: ці магчыма такое, што на бліжэйшым з’ездзе будзе прынята рашэнне аб чарговай спробе “легалізацыі ў Беларусі”. Можа, будзе спроба афіцыйна зарэгістраваць “Малады Фронт”?

 

— Не, такой спробы не будзе. Няма жадання марнаваць час і нервы. Бо спроба гэтая – будзе безвыніковай. Па артыкуле за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” мяне і не толькі мяне судзілі. І калі нас, маладафронтаўцаў цягнулі на суды, мы казалі: “Мы дзейнічаем і будзем дзейнічаць”. На тым і стаім дагэтуль. Здаецца і дзяржава гэта зразумела. Хоць гэты артыкул дагэтуль ёсць у Крымінальным кодэксе, але на яго быццам бы ўведзены негалосны мараторый.

 

— Колькі чалавек налічвае сённяшні “Малады Фронт”?

 

— Ведаеце, я прыйшоў да такой думкі, што не мае сэнсу гнацца за колькасным складам арганізацыі. Асабліва на паперы. Так робяць іншыя палітычныя партыі, паказваючы на паперы тысячы прозвішчаў. Для каго яны гэта робяць – для беларускага Мінюста ці для донараў, якія забяспечваюць іх сродкамі – пытанне не да мяне. “Малады фронт” – не залежыць ні ад Мінюста, ні ад донараў, бо арганізацыя жыве за кошт ахвяраванняў. Трэба зладзіць нейкую акцыю, я бяру грошы на гэта з тых, што зарабіў на працы. Я дапамагу, вы дапаможаце, нехта яшчэ дапаможа… Так жыве “Малады Фронт”.

 

Вяртаючыся да колькаснага складу, скажу так. Калі ўзімку 2017-га мы ў чарговы раз баранілі Курапаты, то пачыналася ўсё з таго, што там было толькі шасцёра маладафронтаўцаў. Калі мы сабралі дзесяць тысяч подпісаў за наданне бел-чырвона беламу сцягу і гербу “Пагоня” статуса нацыянальнай каштоўнасці, то асноўную працу рабіла таксама невялікая купка патрыётаў. Таму колькасны склад “Маладога Фронта” не грае вялікага значэння – важна, што ў арганізацыі ёсць людзі, гатовыя дзейнічаць.


Дата стварэння навіны 07.12.2017

Возврат к списку