АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Праз допінг: Беларусь на другім месцы пасля Расіі па колькасці адабраных алімпійскіх медалёў

Праз допінг: Беларусь на другім месцы пасля Расіі па колькасці адабраных алімпійскіх медалёў
06.12.2017
Паводле падлікаў расійскага выдання «Спорт-Экспресс», Беларусь заняла другую пазыцыю па колькасці алімпійскіх медалёў, якія былі забраныя пасля завяршэння Алімпійскіх гульняў за апошнія 13 год.

 Пачынаючы з Летняй Алімпіяды — 2004 беларускія спартоўцы былі пазбаўленыя 11 мэдалёў.

 

Першы радок у сьпісе займае Расія, у спартоўцаў якой праз допінг забралі 42 мэдалі. На трэцім месцы алімпійцы Ўкраіны, іх пазбавілі 10 узнагарод.

 

У каго забіралі мэдалі?

 

Свабода ўзгадала, якіх беларускіх спартоўцаў пазбаўлялі алімпійскіх мэдалёў пасьля допінг-кантролю.

 

Афіны-2004

 Першыя дыскваліфікацыі пачаліся ў 2012 годзе. За ўжываньне допінгу на Алімпіядзе-2004 у Афінах Міжнародны алімпійскі камітэт​ пазбавіў мэдалёў малатабойцу Івана Ціхана (срэбра) і кідальніцу дыска Ірыну Ятчанку (бронза).

 

Пэкін-2008

 За допінг на Алімпіядзе-2008 страцілі мэдалі:

 

кідальніца молата Аксана Мянькова (золата),

штурхальніца ядра Натальля Міхневіч (срэбра),

цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў (срэбра),

штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч (бронза)

штурхальніца ядра Надзея Астапчук (бронза),

цяжкаатлетка Анастасія Новікава (бронза).


Лондан-2012

 У 2016 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт пасьля пераправеркі допінг-пробаў прызнаў несапраўднымі вынікі трох беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2012. Зноў страціла залаты мэдаль Анастасія Мянькова. Цяжкаатлеткі Ірына Кулеша і Марына Шкерманкова засталіся бяз бронзавых узнагарод.

 

На Алімпіядах у Сочы і Рыё-дэ-Жанэйра ў беларускіх спартоўцаў допінгавых парушэньняў ня выявілі.

 

Як адбываецца допінг-кантроль

 

Удзельнікі спартовых спаборніцтваў праходзяць праверку на допінг. Цягам 10 гадоў допінг-пробы могуць правяраць паўторна па меры зьяўленьня больш дасканалых мэтодык.

 

Калі праверка выяўляе допінг, вынікі спартоўца касуюць, а ягоную ўзнагароду перадаюць атлету з наступнага радка ў турнірнай табліцы.



Дата стварэння навіны 06.12.2017

Возврат к списку

cashback