АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Нядзельныя закупы ў Польшчы стануць немагчымыя?

Нядзельныя закупы ў Польшчы стануць немагчымыя?
05.12.2017
З 1-га сакавіка налета амаль усе крамы будуць зачыненыя кожную другую нядзелю месяца.

Дзень для сям’і і адпачынку – у тым ліку з гэтай прычыны ў Польшчы пастанавілі абмяжоўваць гандаль у нядзелі. Да 2020-га года маюць поўнасцю адмовіцца ад надзельнага гандлю, перадае Белсат.

 

Даступнымі застануцца толькі крамы індывідуальных прадпрымальнікаў, запраўкі, пякарні. Ініцыятар закону ў Сейме, прафсаюз «Solidarność», настойвае, што захада стане палёгкай для працаўнікоў сферы гандлю, сярод якіх большасць – жанчыны.

 

Гандляры, падлічваюць магчымыя страты

 

Паводле кансалтынгавай кампаніі «PricewaterhouseCoopers» згубіць працу могуць дзясяткі тысяч чалавек, а бюджэт можа недалічыцца 2 млрд злотых праз падаткі. Але абаронцы закону супакойваюць: маўляў, свае грошы палякі выдаткуюць у іншыя дні тыдня.

 

А вось беларусы наўрад ці змогуць «падскочыць» на гэтак званыя «закупы» за заходнюю мяжу ў будні. Ці адчуюць польскія прадаўцы адсутнасць беларускага гаманца? Лічбы кажуць «так» – летась нашыя суайчыннікі пакінулі тут $ 170 млн.

 

Што беларусы купляюць у Польшчы?

 

Не толькі і не столькі туалетную паперу ці падгузнікі, як прынята жартаваць, але дарагую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы, аўтазапчасткі. Галоўным чынам у Беластоку, Тэрэспалі, Бялай-Падлясцы.

 

І хаця пакупніцкая здольнасць нашых суайчыннікаў у апошнія гады знізілася, кліентаў у перавознікаў хапае. Гарадзенская турфірма «Зэт» працуе з 91-га года і штодзень возіць ахвотных у Беласток на «шопінг». Негандлёвая нядзеля ў суседзяў іх не пужае – зрэшты застаецца турызм рэкрэацыйны і экскурсійны. Але ёсць іншая праблема.

 

На самых папулярных пунктах пропуску, «Брузгі» і «Брэст», чэргі з легкавых аўтаў могуць даходзіць і да паўтары сотні. Калі нагрузка выходных перанясецца на адну суботу, то такія паездкі для беларусаў могуць цалкам страціць сэнс.


Дата стварэння навіны 05.12.2017

Возврат к списку