АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Кіеве на даху дома затрыманы Міхэіл Саакашвілі

У Кіеве на даху дома затрыманы Міхэіл Саакашвілі
05.12.2017
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі затрыманы ў Кіеве на даху дома, дзе ён жыў, на вуліцы Касцёльнай каля Майдана Незалежнасці.

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ. Служба бяспекі Украіны абвінаваціла палітыка «ў садзейнічанні ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванні іх злачыннай дзейнасці». Сцвярджаецца, што Саакашвілі ўвайшоў у кантакты з агентамі Расіі і былым украінскім міністрам па падатках і зборах Курчанкам, які хаваецца ў Расіі і падазраецца ў здрадзе радзіме.

 

 Саакашвілі працаваў ва Украіне з 2014 года. Ён падтрымаў рэвалюцыю Еўрамайдану, пасля яе быў губернатарам Адэскай вобласці, але не змог ані заваяваць прыхільнасць тамтэйшых бізнэс-колаў, ані ліквідаваць карупцыю. Ад 2016 ён стаў актыўным крытыкам прэзідэнта Пятра Парашэнкі. У 2017 ён уехаў ва Украіну насуперак забароне на ўезд. Крытыкі абвінавачваюць яго ў бяздумным папулізме. Рэйтынг падтрымкі ягонага Руху новых сіл ва Украіне не перавышае 2%. На мітынгі за імпічмент Пятра Парашэнкі Саакашвілі сабраў каля 2000 чалавек.

 

Апошнія месяцы расійская прапаганда актыўна тыражавала крытыку Саакашвілі на адрас Парашэнкі, піша НН.

 


Дата стварэння навіны 05.12.2017

Возврат к списку