АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Родчанкаў заявіў пра новы скандал допінг-пробы біятляністкі з Украіны

Родчанкаў заявіў пра новы скандал допінг-пробы біятляністкі з Украіны
03.12.2017
У інтэрв'ю The New York Times інфарматар Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Грыгорый Родчанкаў заявіў, што перад Гульнямі ў Сочы 2014 году яго нібыта прасілі сапсаваць аналізы ўкраінскай біятляністкі Віты Семярэнка.


З такой просьбай, як сцвярджае Родчанкаў, да яго звяртаўся былы намесьнік міністра спорту Расіі Юры Нагорных. «Яго [Нагорных] асабліва турбавалі ўкраінскія біятляністкі, якія зяўляліся галоўнымі канкурэнткамі для расійскай каманды ў эстафэтнай гонцы на Гульнях у Сочы», — сказаў Родчанкаў.

 

 «Я ня мог бы зрабіць такога ў дачыненьні да нявіннага спартоўцы, — дадаў ён. Падчас маёй кар’еры я шмат разоў называў у справаздачах станоўчыя допінг-пробы чыстымі, але ніколі наадварот».

 

Таксама інфарматар Сусветнага антыдопінгавага агенцтва заявіў аб датычнасьці кіраўніка Саюзу біятляністаў Расеі Аляксандра Краўцова да сыстэмы прымяненьня допінгу ў расейскім спорце. Па словах Родчанкава, ён неаднаразова гутарыў з Краўцовым аб выкарыстаньні забароненых прэпаратаў на Алімпіядзе-2014 у Сочы, а асабісты кіроўца Саюзу кіраўніка біятляністаў прывозіў у антыдопінгавую лябараторыю супрацоўнікаў ФСБ, каб тыя вывучалі Спосабы ўскрыцьця ёмістасьцяў з допінг-пробамі.

 

Незалежная камісія WADA ў 2015 годзе прадставіла даклад аб дзяржаўнай падтрымцы выкарыстаньня допінгу ў расейскім спорце. Падставай для падрыхтоўкі дакладу, у прыватнасьці, сталі паказаньні Грыгорыя Родчанкава, экс-кіраўніка маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі. У цяперашні час ён жыве ў ЗША. У Расеі Родчанкаў завочна арыштаваны.

 

Нацыянальныя антыдопінгавыя агенцтвы сямнаццаці краінаў патрабуюць адхіліць Расію ад зімовай Алімпіяды 2018 году. Канчатковае рашэнне па гэтым пытаньні, як чакаецца, будзе прынятае ў пачатку снежня.



Дата стварэння навіны 03.12.2017

Возврат к списку

cashback