АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: у Ізабеліна машына з'ехала у ваду

Фотафакт: у Ізабеліна машына з'ехала у ваду
02.12.2017
Здарэнне адбылося 30 лістапада, каля 15 гадзін.

Фота Зоі Хруцкай.


Машына, за рулём якой знаходзілася маладая жанчына, з'ехала ў вадаём у Ізабеліна.

Як адбылося здарэнне, "Рэгіянальнай газеце" расказаў знаёмы кіроўцы.


– Жанчына прыязджала да нас на прадпрыемства. Хвілін праз пятнаццаць тэлефануе і кажа: "Я ў вадзе".

Яна расказала, што на павароце ля вадаёма яе нехта падрэзаў, яна не справілася з кіраваннем і з'ехала ў вадаём. Кіроўца выбралася з патанулай машыны праз акно. І адразу патэлефанавала мне. Цяпер яна грэецца, а я чакаю ДАІ ужо паўгадзіны. Патэлефанаваў у МНС, там сказалі, што яны не паедуць, машыну з вады будзе выцягваць ДАІ.

Мужчына расказаў, што машыну пасля такога "плавання" можна вярнуць да жыцця.

– Канешне, давядзецца шмат чаго перабраць і прасушыць. Але, думаю, ездзіць яшчэ будзе.




Дата стварэння навіны 02.12.2017

Возврат к списку

cashback