АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Мінску пачаўся з’езд Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

У Мінску пачаўся з’езд Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў
02.12.2017
Асноўнае пытаньне з’езду — выбары кіраўніцтва.

У з'ездзе бяруць удзел больш за 60 прафсаюзных актывістаў, а таксама прыблізна дзесяць замежных гасцей. Сённяшні зезд — дзясяты справаздачна-выбарны. Асноўнае пытаньне зезду — выбары кіраўніцтва.

 

Паводле агенцтва БелаПАН, Аляксандр Ярашук (на здымку), які ўзначальвае БКДП з 2002 году, пакуль не паведаміў, ці плянуе зноў выстаўляць сваю кандыдатуру альбо пакінуць пасаду.

 

Паводле вынікаў зьезду плянуецца прыняць рэзалюцыі аб парушэньнях правоў прафсаюзаў і працоўных у Беларусі, аб сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне і становішчы працоўных, пэнсіянэраў, іншых сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, а таксама аб сацыяльна-працоўных правах і аб скасаваньні прымусовай працы.

 

Акрамя таго, БКДП плянуе выказаць пратэст супраць рэпрэсій у дачыненьні да прафсаюзу РЭП і крымінальнага перасьледу яго лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

 

Зьезд БКДП, паводле статута арганізацыі, склікаецца раз на тры гады. Папярэдні адбыўся ў сьнежні 2014 году. У яго выніковай рэзалюцыі дэлегаты запатрабавалі ад уладаў прадухіліць пагаршэньне сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне.

 

Асацыяцыя прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» аб’ядноўвае Беларускі незалежны прафсаюз (БНП), Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз мэталістаў (СПМ) і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП), паведамляе радыё Свабода.


Дата стварэння навіны 02.12.2017

Возврат к списку