АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Індэкс якасці жыцця -2017. Беларусь не найгоршая

Індэкс якасці жыцця -2017. Беларусь не найгоршая
01.12.2017
Паводле глабальнага індэксу якасці жыцця-2017 Беларусь — 95-я са 149.

Legatum Prosperity Index апублікаваў вынікі 149 краін свету ў галіне якасці жыцця паводле дзевяці асноўных параметраў. Месца ў рэйтынгу вызначаецца сумай пунктаў, набраных у кожнай з тых катэгорый. У аніводнай з іх наша краіна не здолела патрапіць нават у топ-40. Рэйтынг складаецца шляхам апытання жыхароў усіх краін, якія даступныя даследчыкам.

 

 

На здымку: Інфаграфіка — Legatum Prosperity Index

 

Найгорш за ўсё — паводле апытаных — у нас выглядаюць справы ў галіне дзяржаўнага кіравання — 134-е месца. Ненашмат лепш — асабістая свабода (133) і сацыяльны капітал (129). Адносна неблагая сітуацыя толькі ў адукацыі — 43-е месца, піша Наша ніва.

 

 Для суцяшэння можна дадаць, што ў нашым рэгіёне Беларусь не найгоршая. За намі знаходзяцца Расія — 101-е месца, і Украіна — 112-е.

 

А найлепшыя краіны для жыцця ў гэтым годзе — Нарвегія, Новая Зеландыя, Фінляндыя, Швейцарыя, Швецыя, Галандыя, Данія, Канада, Аўстралія і Велікабрытанія.

 

Замыкаюць спіс краін Афганістан, Судан, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка і Емен.

 

Legatum Prosperity Index складаецца для ацэнкі сусветнага багацця і дабрабыту. Праводзіцца аналітычным цэнтрам са штаб-кватэрай у Лондане Legatum Institute з 2008 года.


Дата стварэння навіны 01.12.2017

Возврат к списку