АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Вечерній Мінск» лахануўся!

«Вечерній Мінск» лахануўся!
30.11.2017
І ў дзень закрыцця «Справы патрыётаў» надрукаваў пасквіль пра «Белы легіён».

«Вечерній Мінск» лахануўся — і ў дзень закрыцця «Справы патрыётаў» надрукаваў пасквіль пра «Белы легіён» 

У камічную сітуацыю трапіла рэдакцыя газеты «Вечерній Мінск», разразіўшыся фельетонам у духу савецкіх раёнак у той самы дзень, калі крымінальны пераслед удзельнікаў «Белага Легіёну» быў спынены Следчым камітэтам праз адсутнасць складу злачынства.

Варта было б паспачуваць чытачам гарадской газеты за страчаны час, але ж колькасць пашкадаваных вельмі далёкая ад легіёну — за ўвесь дзень прысутнасці матэрыялу на сайце выдання на момант публікацыі нашага тэксту яго прачыталі ўсяго 55 разоў.

  Газета «Вячэрні Мінск» створаная рашэннем ЦК КПБ 1 лістапада 1967 года. Ад 2001 года ўваходзіць у склад медыяхолдынга «Інфармацыйнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Агенцтва «Мінск-Навіны», заснавальнікам якога з'яўляецца Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

па інф. НН


Дата стварэння навіны 30.11.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку