АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На Новы год будзем адпачываць да 2 студзеня - аж 4 дні

На Новы год будзем адпачываць  да 2 студзеня - аж 4 дні
30.11.2017
Нагадаем, што тры выходныя мы будзем адпачываць з 23 па 25 снежня, калі адзначаецца Раство паводле грыгарыянскага і новаюліянскага календароў.


Урадам прынята рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2018 годзе, паведамляе прэс-служба Саўміна.

Працоўныя дні ў 2018 годзе пераносяцца: з аўторка 2 студзеня на суботу 20 студзеня (гэта значыць, што мы будзем адпачываць чатыры дні — з 30 снежня па 2 студзеня), піша НН

 А праваслаўнае Раство ў Беларусі прыходзіцца гэтым разам на нядзелю (7 студзеня).

 

Таксама працоўны дзень пераносіцца з пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка (адпачываць будзем з 8 па 11 сакавіка, чатыры дні);

з панядзелка 16 красавіка (17 красавіка — Радаўніца) на суботу 14 красавіка, тут будзе ўсяго тры выходныя — з 15 па 17 красавіка,

з панядзелка 30 красавіка на суботу 28 красавіка (выходныя 29 красавіка — 1 мая). 9 мая ў 2018 годзе будзе ў сераду.

Прадугледжаны таксама перанос рабочых дзён з панядзелка 2 ліпеня (святы з 30 чэрвеня па 3 ліпеня, чатыры дні) на суботу 7 ліпеня;

з панядзелка 24 снежня на суботу 22 снежня (тры выходныя); з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня.

Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.



Дата стварэння навіны 30.11.2017

Возврат к списку