АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларусь — у тройцы найбяднейшых краін Еўропы

Беларусь — у тройцы найбяднейшых краін Еўропы
29.11.2017
Калі скарыстацца паралеллю з аднаго вядомага анекдота, то сярэдняя фінансавая тэмпература па агульнаеўрапейскім шпіталі сёлета склала 13 937 еўраў.

 Інфаграфіка — gfk

Столькі грошай у год застанецца сёлета ў кішэні сярэднестатыстычнага жыхара нашага кантыненту пасля адлічэння ўсіх падаткаў і збораў, паведамляе gfk.


Але сярэднія лічбы — далёкія ад рэальнага раскладу: у Еўропе знайшлося 17 краін, дзе людзі зарабляюць у пераліку на купчую здольнасць болей за гэтую сярэднюю — і 25, дзе зарабляюць меней.

 

Узначальвае еўрапейскі топ-3 маленькі Ліхтэнштэйн. Ягоныя 38 тысяч жыхароў у сярэднім зарабляюць па 63 200 еўраў. На другім месцы — Швайцарыя — 42 142 еўра. На трэцім — трохсоттысячная Ісландыя — 33 399 еўраў.

З нашых суседзяў да сярэднееўрапейскай набліжаюцца толькі жыхары сталічных рэгіёнаў Польшчы, Літвы і Латвіі. А вось трыма найбяднейшымі краінамі Еўропы традыцыйна сталі Беларусь, Малдова і Украіна.

Найлепей за ўсё ўнутрыкантынентальны разрыў у даходах ілюструе розніца паміж першай і апошняй краінаю рэйтынгу: жыхар Украіны зарабляе у год адну шэсцьдзесят шостую таго, што зарабляе жыхар Ліхтэнштэйну.

па інф. НН


Дата стварэння навіны 29.11.2017

Возврат к списку