АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Справа Фядыніча: расследаванне працягваецца

Справа Фядыніча: расследаванне працягваецца
29.11.2017
Лідар незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч распавёў "Народнай Волі" пра новыя акалічнасці расследавання крымінальнай справы, якіая распачата ў дачыненні да яго.

Яшчэ на пачатку жніўня Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па горадзе Мінску была распачата крымінальная справа ў дачыненні да Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Іх абвінавацілі па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі “Ухіленне ад уплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Пасля аднаго з першых допытаў Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе, а Ігар Комлік апынуўся пад вартай. Зараз абодва фігуранты справы на волі. Расследаванне працягваецца. Вось што пра яго ход гаворыць Генадзь Фядыніч.

 

– Мяркую, што да Новага года кропка ў гэтым расследаванні пастаўлена не будзе. Я застаюся абвінавачанным. Як законапаслухмяны грамадзянін рэагую на ўсе выклікі – па-ранейшаму хаджу на допыты. Ведаю, што зараз следчыя апытваюць сведкаў, пасля гэтых апытанняў задаюць пытанні і мне. Усё запісваюць-занатоўваюць.


– А забраную тэхніку вярнулі?


– Не, і гэта прыкра. На маё прамое пытанне, калі гэта здарыцца, у кампетэнтных органах коратка адказваюць: “Не вядома…”

 

Адсутнасць тых жа камп’ютараў ускладняе працу нашага прафсаюза. Нягледзячы на тое, што вакол мяне адбываецца, я працягваю працаваць. Зараз нашы намаганні скіраваны ў бок “пенсіённага пытання”. Вы ж ведаеце, што ў Беларусі паднялі парог пенсіённага ўзросту, але і гэта не самае страшнае. Самае страшнае – гэта “недахоп працоўнага стажу”. Да нас у прафсаюз проста валам ідуць звароты людзей, якім не хапае для атрымання нармальнай пенсіі па ўзросце некалькіх гадоў ці месяцаў. Сотні зваротаў! Зараз мы гэтую інфармацыю сістэматызуем, падумаем, якія крокі зрабіць далей – ці звяртацца ва ўладныя органы, для таго каб там разабраліся, ці рыхтаваць нейкія вулічныя выступленні, каб звярнуць увагу на гэтую праблему…

Автор:  "Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 29.11.2017

Возврат к списку