АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой Пуціна

Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой Пуціна
29.11.2017
Віцэ-прэзыдэнт Сусветнай канфедэрацыі рок-н-ролу (WRRC) Манфрэд Махаб заявіў, што яго калега Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой прэзідэнта Расіі Ўладзіміра Пуціна, паведамляе агенцтва Reuters.


«Так. Я ведаю яе, так, вядома», - адказаў Махаб на пытаньне агенцтва Reuters, ці ведае ён пра тое, што Ціханава і Пуцін сваякі. На ўдакладняючае пытаньне журналістаў ён зноў адказаў станоўча.

 

Атрымаць камэнтар Крамля ці ж Ціханавай агенцтву не ўдалося.

 

Разам з тым пазьней Махаб заявіў расійскаму агенцтву РБК, што не расказваў аб роднасных сувязях сваёй калегі Кацярыны Ціханавай. Махаб сказаў, што ня мог пацвердзіць рэчы, «якіх ня ведае».

 

У 2015 годзе Reuters апублікаваў расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджалася, што Кацярына Ціханава даводзіцца Пуціну малодшай дачкой. Гэта пацвердзілі дзве ананімныя крыніцы і старшыня праўлення «Газпромбанку» Андрэй Акімаў. Аднак пазней ён гэта адмаўляў, а ў прэс-службе банка абвінавацілі журналістаў у «падтасоўцы».

 

Прэзыдэнт Расіі публічна не пацвярджаў і не абвяргаў гэтую інфармацыю.

 

Кацярына Ціханава з'яўляецца віцэ-прэзыдэнтам Сусветнай канфэдэрацыі рок-н-ролу. Яна замужам за мільярдэрам Кірылам Шамалавым, сынам сябра Пуціна Мікалая Шамалава.

 

Раней Reuters публікаваў расследаванне аб перадачы Кацярыне Ціханавай элітнай нерухомасці ад блізкага да Пуціна бізнэсмэна.

 па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 29.11.2017

Возврат к списку