АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Мой бацька — Павал Шарамет». Паўлу Шарамету споўнілася б 46 гадоў

«Мой бацька — Павал Шарамет». Паўлу Шарамету споўнілася б 46 гадоў
28.11.2017
Дзеці забітага журналіста расказалі, якім бацькам ён быў.

28 лістапада беларускаму журналісту Паўлу Шарамету споўнілася б 46 гадоў. Ён быў забіты невядомымі 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве.

Расследаваньне выбуху, у якім загінуў Павал Шарамет, дагэтуль працягваецца, але ў следчых так і няма ні галоўнай вэрсіі забойства, ні выяўленых выканаўцаў і замоўнікаў. Справу засакрэцілі.

 

Шарамет працаваў у трох краінахБеларусі, Расіі і Ўкраінеі ўлады кожнай з іх крытыкаваў. У Менску ў канцы 1990-х ён быў арыштаваны і правёў у турме тры месяцы, а пазьней пазбавіўся беларускага грамадзянства. У Расеі прафэсійная кар'ера Шарамета складалася спачатку пасьпяхова. Але ў канцы 2000-х ён вымушаны быў пакінуць Першы тэлеканал, таму што не захацеў больш мірыцца з цэнзурай і ціскам. Апошнія гады жыцьця Шарамет жыў і працаваў у Кіеве: вёў ранішняе шоў на ўкраінскім «Радио Вести», пісаў у газэту «Українська правда», выкладаў.

 

 

У Маскве ў Шарамета засталіся двое дзяцей — Мікалай і Лізавета. Сын ужо працуе, дачка заканчвае Вышэйшую школу эканомікі. Дзеці па-рознаму глядзяць на жыцьцё свайго бацькі, але аднолькава — зь любоўю і болем — гавораць пра яго. Якім яны яго запомнілі, што думаюць пра расследаванне яго забойства; ці вераць, што даведаюцца праўду, хто і чаму гэта зрабіў, Коля і Ліза Шараметы расказалі ў інтэрвію расійскай службе Радыё Свабода.



Дата стварэння навіны 28.11.2017

Возврат к списку