АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Галоўнае пытанне: якімі канкрэтна штрафамі будуць караць прадпрымальнікаў у кожным канкрэтным выпадку

Галоўнае пытанне: якімі канкрэтна штрафамі будуць караць прадпрымальнікаў у кожным канкрэтным выпадку
28.11.2017
У дэкрэце №7 — толькі адзін штраф. Але бізнес яго вельмі баіцца.


Слова "штраф" згаданае ў дэкрэце №7 аб развіцці прадпрымальніцтва толькі адзін раз. Сам па сабе такі падыход выглядае цалкам ліберальна. Але бізнес-супольнасць незадаволеная памерам пакарання і ўмовамі, на якіх яно можа быць прысуджанае, паведамляе Еўрарадыё.

 

"Штраф ад 10 да 200 базавых велічынь — гэта, вядома ж, палохае прадпрымальнікаў", — заўважае ў эфіры канала "Беларусь 1" намеснік старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Лілія Коваль.

 Па дэкрэце №7, дырэктар нясе асабістую адказнасць за парушэнні ў працы прадпрыемства. Пералік асоб, якія могуць скласці пратакол, досыць шырокі: ад міліцыянтаў і супрацоўнікаў Дзяржкантролю да работнікаў Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС і інспектараў па племянной справе — у залежнасці ад таго, якое парушэнне дапушчанае. Памер штрафу, якім можа скончыцца суд, вар'іруецца ад 230 да 4600 рублёў ($115 — $2300).

 

"Кіраўнік, перш чым падрыхтаваць і адправіць у выканкам форму апавяшчэння, павінен ацаніць, ці адпавядае яго справа тым патрабаванням, якія пазначаныя ў дэкрэце. Адказнасць прадугледжаная сур'ёзная, але я не думаю, што яна крытычная, — разважае ў праграме "Галоўны эфір" намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч. — І самае галоўнае: у дэкрэце не караецца прадпрыемства, а толькі кіраўнік".

 Ганна Канапацкая пра бюджэт, падатковы кодэкс і лібералізацыю бізнес-кліматуhttps://www.facebook.com/euroradio.fm/videos/1945618285452957/ .


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая лічыць сыход ад санкцый у дачыненні да прадпрыемства прагрэсіўнай мерай. Па яе словах, Адміністрацыйны кодэкс у бліжэйшы час чакаюць падобныя змены: "У 14 складах правапарушэнняў будзе прыбраная канфіскацыя і уведзеная альтэрнатыўная мера — прапарцыйны штраф".

Фрагмент дэкрэта №7:

6. Непрыняцце кіраўніком юрыдычнай асобы неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці гэтай юрыдычнай асобы ў адпаведнасцi з устаноўленымi заканадаўствам патрабаваннямі, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, калі ў гэтым дзеянні няма складу іншага адміністрацыйнага правапарушэння або складу злачынства, якое цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да двухсот базавых велічынь.

 

Па словах сустаршыні Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктара Маргелава, артыкул пра штраф прыняты не ў тым выглядзе, на які разлічвалі прадпрымальнікі:

"У апошніх [рэдакцыях дэкрэта], якія я бачыў, было напісана, што штраф прызначаецца ў выпадку, калі суб'ект гаспадарання не прымае належных мер па заўвагах, якія органы дзяржкіравання яму прадставілі ў працэсе маніторынгу або іншых кансультацый. Толькі ў гэтым выпадку, а не проста так, прыйшлі і пакаралі. Такая фармулёўка нас задавальняла", — каментуе Еўрарадыё Віктар Маргелаў.

Галоўнае пытанне цяпер заключаецца ў тым, якімі канкрэтна штрафамі будуць караць прадпрымальнікаў у кожным канкрэтным выпадку. "Вядома, парадак [на прадпрыемстве] павінен быць! Калі напісаныя правілы, іх трэба выконваць, — працягвае Віктар Маргелаў. — Але іншае пытанне — дай магчымасць выправіць [парушэнні], а не адразу штрафам... Калі практыка пойдзе ў іншы бок, мы стапарнёмся на гэтых пазіцыях".

 

Таксама перасцярогі бізнес-супольнасці выклікае фармулёўка артыкула аб адказнасці, да якой заснавальнікі, уласнікі і топ-менеджары прадпрыемства могуць быць прыцягнутыя ў выпадку яго банкруцтва. У дэкрэце №7 сказана, што яны "нясуць субсiдыярную адказнасць пры недастатковасці маёмасці юрыдычнай асобы толькі ў выпадку, калі эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва) юрыдычнай асобы была выкліканая вінаватымі (наўмыснымі) дзеяннямі такіх асобаў".

 

"Напісана не ў вельмі жорсткай форме, не ў канкрэтнай. Як гэта будзе ўжывацца, мы не ведаем. Можа быць, на карысць прадпрымальнікаў, а можа быць, і не вельмі", — заўважае Віктар Маргелаў.


Дата стварэння навіны 28.11.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку