АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч

Лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч
27.11.2017
Названыя пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча і Карласа Шэрмана

 Лаўрэатам прэміі імя Алеся Адамовіча сёлета стаў свабодавец і былы нашанівец Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». За гэтую прэмію Зміцер месяц таму атрымаў прэмію Гедройца.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года. Першым старшынём журы быў народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Сёлета вызначаны 36-ы ляўрэат, піша Радыё Свабода.

 

А вось лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч (на здымку) за пераклад вершаў Шарля Бадлера.

Адзначаецца, што сёлета прэмія Адамовіча ўручаецца дзякуючы нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. А вось лаўрэата прэміі вызначыла Рада Беларускага ПЭН-цэнтру.

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу была заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Міжнародным дабрачынным фондам «Вяртанне» ў 2016 годзе. Першым лаўрэатам летась стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы карэла-фінскага эпасу «Калевала».

Па інф. nn.by


Дата стварэння навіны 27.11.2017

Возврат к списку